Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

У нядзелю — Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі. Віншаванні

Нясвіжскія навіны 3 года назад 2 3

Пост опубликован: 04.04.2021

Уважаемые жители Несвижского района, верующие католической конфессии!

От всей души поздравляем вас со светлым Христовым Воскресением!

Это самый светлый и добрый христианский праздник — праздник надежды, весны и духовного возрождения. Он имеет большое значение не только для верующих, но и для всех, кто дорожит многовековыми духовными традициями, своей историей и культурой. Этот день сближает людей разных национальностей и религий, напоминая о милосердии и любви к ближним. Он помогает нам осознать значение самых главных жизненных ценностей — мира, согласия и добрососедства.



Пусть он войдет в ваши дома с миром, наполнит ваши сердца иск-ренней радостью общения с родными и близкими людьми! Ведь именно в этот день мы встречаемся с самыми любимыми, чтобы за праздничным столом пожелать друг другу счастья, здоровья и благополучия.

Пусть великий праздник Воскресения Христова воодушевит вас на новые начинания и хорошие дела, принесет благополучие и счастье в ваши дома, придаст силы для новых трудов. Искренне желаем вам крепкого здоровья, успехов, счастья и добра!

Несвижский районный исполнительный комитет.

Несвижский районный Совет депутатов.

 

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня — святам нашай веры і надзеі. Гэта праўда з’яўляецца галоўным пасланнем свята Уваскрашэння Хрыста. Пра яе мы, хрысціяне, павінны заўсёды памятаць і ёю жыць. Яе актуальнасць падкрэслівае таксама і выкліканая пандэміяй каранавіруса сітуацыя, жывём у якой мы ўжо больш года. У гэтай сітуацыі ўваскрашэнне Хрыста з’яўляецца промнем надзеі, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18).

Жадаю, каб наша жыццё было напоўнена надзеяй. Надзеяй на спыненне пандэміі, на светлую будучыню, на вырашэнне складаных праблем сучаснага свету. Няхай святло Хрыстовага ўваскрашэння рассейвае ўсю цемру нашага жыцця. Наша жыццё, як белае палатно, заплямлена брудам нашых грахоў. Аднак Хрыстос сваёй крывёй выбяліў яго. Сімвалам гэтага з’яўляецца плашчаніца, якая засталася ляжаць у грабніцы пасля ўваскрашэння. Няхай Хрыстос Уваскрослы выбяліць і наша жыццё!

Сардэчна віншую ўсіх вас са святам Уваскрашэння Хрыста!

Віншую католікаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэта свята свят!

Жадаю братам праваслаўным, якія будуць адзначаць  Уваскрашэнне Хрыстова ў пачатку мая, плённага перажывання Вялікага посту і грунтоўнай духоўнай падрыхтоўкі да Вялікадня!

Віншую ўсіх людзей добрай волі!

Бласлаўлёных і поўных надзеі велікодных свят усім вам!

Хрыстос Уваскрос! Алілуя! Сапраўды Уваскрос! Алілуя!

Пётр ШАРКО,

пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата,

ксёндз-канонік.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншую вас са светлым святам Вялікадня!

У гэтыя вясновыя дні адбываецца цуд адраджэння і вяртання прыгажосці зямлі і чалавечых душ. Няхай жа гэта свята напоўніць нашы сэрцы незгасальным святлом надзеі, пачуццём любові да бліжняга, цяплом, спачуваннем, міласэрнасцю і ўзаемаразуменнем.

Добрага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і шанцавання, здзяйснення запаветных мар!

Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ,

член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя каталіцкія хрысціяне, жыхары Нясвіжчыны!

У гэтыя перадсвяточныя дні дасылаю сардэчныя віншаванні ўсім жыхарам Нясвіжа і раёна, якія адносяць сябе да каталіцкай канфесіі. Велікодныя традыцыі ва ўсе часы аб’ядноўвалі лю-   дзей, нагадвалі аб неабходнасці даравання крыўдаў і завяршэння спрэчак, дапамагалі быць больш добрымі і чалавечнымі. Няхай жа і на гэты раз свята Уваскрашэння Хрыстова дапаможа вам адкрыць у сабе яшчэ больш добрага і светлага, радавацца ўсяму таму, што ў вас ёсць, каб памнажаць колькасць дабрыні і любові ў гэтым свеце.

Няхай з вамі заўсёды будзе моцнае здароўе, поспех у справах, а ў вашых дамах пануюць лад і любоў.

Іван  МАМАЙКА,  

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі, жыхары Нясвіжчыны!

Ад усёй душы віншую вас з вялікім і светлым святам — Уваскрашэннем Хрыстовым!

Гэта свята мае вялізны духоўны сэнс. Зварот да найгалоўнейшых каштоўнасцей дапамагае нам па-асабліваму адчуць дзівосную прыгажосць навакольнага свету, напоўненую любоўю і міласэрнасцю. Няхай жа цудоўнае свята Вялікадня прынясе шчасце і згоду ў кожны дом, а яго святло падорыць усім нам цяпло і мудрасць, стане невычарпальнай крыніцай аптымізму і натхнення.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, добрага настрою!

Мікалай РАДАМАН, 

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,

старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя хрысціяне-католікі Нясвіжчыны!

Шчыра віншую вас з вялікім хрысціянскім святам, святам пераадолення ўсіх цяжкасцей сілай веры і праўды, святам міласэрнаці і любові — Светлым Хрыстовым Уваскрашэннем!

Светлыя дні Вялікадня звяртаюць нас да вытокаў векавых духоўных традыцый, напаўняюць нашы сэрцы пачуццём глыбокай радасці і імкненнем рабіць добрыя справы.

У гэты святочны дзень жадаю вам здароўя, міру, спагады, дастатку і згоды ў кожную сям’ю. Няхай чыстыя думкі натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой. Хрыстос Уваскрос!

Людміла ВІТКО,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,

дырэктар ДУК “Нясвіжская цэнтральная

раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”.

 

2 комментария

2 комментария

  1. EWA:

    ZDROWYCH I POGODNYCH SWIAT WIELKANOCNYCH
    ZYCZY EWA GODYCKA-CWIRKO
    PIREUS,4/5.04.2021 r.

  2. Аноним:

    Niech Zmartwychwstanie Pańskie,
    które niesie odrodzenie duchowe,
    napełni wszystkich spokojem i wiarą,
    da siłę w pokonywaniu trudności
    i pozwoli z ufnością patrzeć w przyszłość. ZDROWYCH ŚWIĄT WIELKIEJ NOCY CAŁEJ PARAFII WRAZ Z KSIĘDZEM KANONIKIEM
    życzy Wiktoria Żukiewicz Świnoujście Wielkanoc 2021

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!