Гісторыка-краязнаўчыя музеі Узды і Нясвіжа абмяняліся мастацкімі выставамі

У мэтах папулярызацыі архітэктурных каштоўнасцей Міншчыны, выхавання любові да малой Радзімы, фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, папулярызацыі мясцовых помнікаў гісторыі і культуры, імёнаў славутых землякоў гісторыка-краязнаўчыя музеі Узды і Нясвіжа абмяняліся мастацкімі выставамі.

Ва Уздзенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі зараз працуе часовая экспазіцыя жывапісу і графікі нашага земляка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Яўгена Ждана, а 6 красавіка ў нашым музеі адкрываецца выстава жывапісу “Гістарычная спадчына Уздзеншчыны” з фондаў Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Увасабленнем гістарычнай памяці, рэальнымі сведкамі гісторыі Уздзеншчыны з’яўляюцца яе архітэктурныя помнікі. Амаль што ўсе яны з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Уздзенскага раёна, а знакамітыя асобы, партрэты якіх прадстаўлены на выставе, вядомы не толькі ў раёне, краіне, але і за межамі Беларусі. Гэта постаці сусветнага ўзроўню — Якуб Наркевіч-Ёдка і Магдалена Радзівіл.

На выставе прадстаўлены палотны беларускіх мастакоў, некаторыя з якіх нарадзіліся на багатай на таленты Уздзенскай зямлі. Так, Уладзімір Ткачоў нарадзіўся ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна, Віктар Берасневіч — у г. Узда, Алесь Філіповіч мае карані па мацярынскай лініі ў вёсцы Куль Уздзенскага раёна. Таксама прадстаўлены карціны мастакоў-удзельнікаў пленэраў, якія праходзяць на Уздзеншчыне: Анатоля Бяляўскага, Віктара Барабанцава, Мікалая Мішчанкі.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.