Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 27.05.2021

Нядобразычліўцы Беларусі перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання.

Прэзідэнт адзначыў, што як кіраўнік дзяржавы лічыць сваім абавязкам падрабязна агучыць перад народам Беларусі і міжнароднай супольнасцю пазіцыю па працэсах, што адбываюцца вакол краіны, і абазначыць напрамкі будучага развіцця, зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца.



“Як мы і прагназавалі, нашы нядобразычліўцы звонку, ды і ўнутры краіны, змянілі метады атакі на дзяржаву. Яны пераступілі мноства чырвоных ліній, перайшлі межы разважлівасці і чалавечай маралі. Гэта ўжо не інфармацыйная вайна, гэта гібрыдная сучасная вайна. Трэба зрабіць усё, каб яна не перарасла ў гарачую”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Яны не могуць нам прабачыць ні тратылу (выяўленага спецслужбамі ў Беларусі. — Заўвага БелТА), ні “манкуртаў”, таму баяцца новых выкрыццяў у паказаннях як збеглых, так і ўнутраных. У бліжэйшы час мы прадставім грамадскасці ўсё, што яны нагаварылі, у тым ліку і нядаўна затрыманыя”.

Ён заўважыў, што адзін з экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, які, працуючы за мяжой, “падняўся” на беларускай праблематыцы, ужо на ўсю моц працуе супраць Расіі. Гэта, падкрэсліў Прэзідэнт, паказвае сапраўдную мэту заходніх стратэгаў.

“У сітуацыі з пасольствам Латвіі, якое ў поўным складзе было выдварана, Беларусь зрабіла так, як робіць суверэнная нацыянальная дзяржава, якая мае на гэта права”, — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік адзначыў, што ў выпадку і з рэйсам Афіны — Вільнюс сігнал аб мініраванні самалёта быў атрыманы з-за мяжы — са Швейцарыі. Прытым паведамленне паступіла ў аэрапорты Афін, Вільнюса і Мінска адначасова. Беларускі бок аператыўна давёў інфармацыю да экіпажа самалёта ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі.

“Таму што ў гэты час самалёт перасек граніцу Беларусі і знаходзіўся ў нашай паветранай прасторы. Мы давялі гэту інфармацыю да пілотаў самалёта, вымушаны былі яе апублікаваць. ХАМАС, не ХАМАС — гэта сёння не мае значэння. У экіпажа быў час, каб прыняць рашэнне. У нас у паветры пад пагрозай знаходзіліся 123 пасажыры з розных краін і 6 членаў экіпажа. У раёне палётаў размешчана БелАЭС. Паблізу ад яе і адбыўся разварот гэтага самалёта. А калі б раптам… Нам што, мала Чарнобыля? А як бы ў такой сітуацыі рэагавалі ЗША з улікам свайго сумнага вопыту?” — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

“Паглядзіце, які сёння ідзе беспрэцэдэнтны націск на краіну, як нас хочуць агрэсіўна правучыць, паставіць на месца, справакаваць з выкарыстаннем самых брудных метадаў і тэхналогій. Уся эскалацыя з боку Захаду — гэта іх зайздрасць, бяссілле і злоба ад таго, што ў іх не атрымалася ажыццявіць у Беларусі ўзброены мяцеж і дзяржаўны пераварот. І не атрымаецца. А ведаеце, чаму? Не таму, што я або вы, усе мы такія крутыя або ў нас лепшыя спецслужбы ў свеце (хоць гэта часткова і так). А таму, што Беларусь — гэта моцная і незалежная краіна асаблівых, гордых людзей, з абвостраным пачуццём справядлівасці”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што некаторыя часам няправільна разумеюць тэзіс аб шматвектарнай палітыцы: маўляў, адзін вектар — на Захад, а другі — на Усход.

“Шматвектарнасць — гэта здольнасць дзяржавы дзейнічаць ва ўсіх напрамках, улічваючы не толькі чатыры бакі свету, — адзначыў ён. — Мы прытрымліваемся гэтай шматвектарнасці з-за нашага эканамічнага становішча, нашай эканамічнай палітыкі. Калі заходні вектар спрабуюць згарнуць (не па нашай віне), ну што ж… Асноўны наш партнёр — на Усходзе (братэрская Расія), у нас вельмі значна расце таваразварот з Кітайскай Народнай Рэспублікай, цяпер мы пра-працоўваем вельмі сур’ёзныя напрамкі супрацоўніцтва з Індыяй — ёсць інтарэс па многіх пазіцыях”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды хацела выбудоўваць з Еўрапейскім саюзам добрыя адносіны як са сваім суседам. Расія падтрымлівала Беларусь у гэтым пытанні. “Таму не трэба крычаць, што мы пад некага падладжвалі-ся. Мы бачылі і ведаем, дзе ў нас ёсць сябры, а дзе іх няма, — дадаў Прэзідэнт. — Наша знешняя палітыка шматвектарная, і гэта не значыць, што яна паміж Усходам і Захадам. Яна па ўсіх напрамках — там, дзе ў нас ёсць эканамічныя інтарэсы”.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!