Сёння, 21 мая, сіноптыкі абяцаюць сонечнае надвор’е. Удзень — 14…15 градусаў вышэй за нуль. Вецер — заходні — 4 — 6 м/с. Ноччу — 9…10 градусаў са знакам “+”.
У суботу — воблачна, у другой палове дня — магчымы дождж. Дзённая тэмпература складзе 17…18 градусаў са знакам “+”. Паўднёвы вецер — да 9 м/с, з парывамі — да 16. Уначы — +11…+12 °С.
У нядзелю спецыялісты прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, вечарам — дождж. Удзень — +15…+16 °С. Вецер — паўднёва-заходні — 8 — 9 м/с, парывы — да 13. Ноччу — +9…+10 °С.
У панядзелак, 24 мая, будзе воблачна, без дажджу. Заходні вецер складзе 4 — 6 м/с. Удзень — +16…+17 °С, уначы — +11 °С.
“НН”.