Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Сноў наведалі міністры сельскіх гаспадарак Беларусі і Азербайджана

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 1

Пост опубликован: 03.06.2021

У ходзе наведвання азербайджанскай дэлегацыяй Міжнароднай выставы “Белагра-2021” адбылася рабочая сустрэча міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко з міністрам сельскай гаспадаркі Азербайджана Інамам Керымавым і старшынёй агенцтва па харчовай бяспецы Азербайджана Гашгарам Тахмазлі.

Хлеб-соль Сноўскай зямлі — гасцям Нясвіжчыны



Абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі, у прыватнасці — нарошчванне ўзаемнага тавараабароту, пашырэнне наменклатуры  сельскагаспадарчых тавараў, якія пастаўляюцца.

Таксама разглядалася ўзаемадзеянне ў галіне ідэнтыфікацыі жывёлагадоўлі, ветэрынарнага кантролю, раслінаводства, племянной жывёлагадоўлі, аграрнай адукацыі і навуковага патэнцыялу.

У сераду азербайджанская дэлегацыя наведала наш раён, дзе азнаёмілася з будаўніцтвам аб’ектаў сацыяльнай сферы ў аграгарадках.

У СВК “Агракамбінат Сноў” з 2006 года функцыянуе аграгарадок у цэнтральнай вёсцы Сноў. Тут працуюць сучасны лазнева-пральны камбінат, дом быту “Архідэя”, Сноўскі цэнтр культуры і адпачынку, школа мастацтваў, стадыён з трыбунамі на 500 месцаў, гасцініца, кафэ “Сноўскі маёнтак”, басейн, амбулаторыя, сетка магазінаў і іншыя аб’екты.

Акрамя таго тут шырока разгорнута жыллёвае будаўніцтва. У 2017 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 4 аднакватэрныя і 2 двухкватэрныя дамы; у 2018 годзе — 6 аднакватэрных і 3 двухкватэрныя; у 2019 годзе — 1 аднакватэрны і 2 двухкватэрныя дамы. Дамы будаваліся ў аг. Сноў, в. Хвоева, Грускова, Пагарэльцы,  Слабада, аг. Друцкаўшчына. У 2020 годзе пабудавана яшчэ 2 дамы сядзібнага тыпу. У 2021 годзе плануецца ўвод у эксплуатацыю двух 18-кватэрных жылых дамоў.

У аграгарадку Сноў працуе спартыўна-аздараўленчы цэнтр (фітнес-цэнтр, трэнажорная і більярдная залы).

У 2018 годзе ўведзены ў эксплуатацыю дзіцячы гульнявы цэнтр “Вясёлка”.

Таксама ў СВК “Агракамбінат Сноў” маецца басейн, работнікі арганізацыі маюць магчымасць наведваць яго з 50-працэнтнай зніжкай ад кошту абанемента.

Больш за 25 % работнікаў гаспадаркі прымаюць актыўны ўдзел у розных спартыўных мерапрыемствах. Працуюць калектывы аматарскай творчасці: народны ансамбль песні і танца “Вяночак”, народны ансамбль песні “Акцэнт”, вакальны гурт “Каларыт”, узорны духавы аркестр, інструментальны ансамбль, народная тэатральная студыя ”Самі”, якія выступаюць не толькі ў агракамбінаце, але і на канцэртах у раёне і вобласці, працуюць гурткі па інтарэсах.

Асноўныя з гэтых аб’ектаў былі прадстаўлены высокім гасцям.

На сённяшні дзень паміж Беларуссю і Азербайджанам наладжана цеснае супрацоўніцтва ў галіне гандлю. У 2020 годзе тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанам дасягнуў 35 млн. долараў ЗША і павялічыўся на 5,3% у параўнанні з 2019 годам. Экспарт тавараў — 30,4 млн. долараў ЗША (або 110,7%), імпарт — 4,6 млн.

У студзені — сакавіку 2021 года тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся больш чым на 16% і склаў 10 млн. дол. ЗША, у тым ліку экспарт беларускіх тавараў у Азербайджан склаў 8,1 млн. долараў ЗША (або 106%).

Беларусь пастаўляе ў Азербайджан шырокі спектр малочных і мясных прадуктаў, кандытарскіх вырабаў. Імпартуе пераважна гародніна-бахчавыя культуры, ягады і садавіна.

Вядучымі беларускімі прадпрыемствамі-экспарцёрамі ў Азербайджан з’яўляюцца: СААТ «Белавежскія сыры», ААТ «лунінецкі малочны завод», ААТ «Малочны свет», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат», ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Мінскі малочны завод №1» і іншыя.

Падчас візіту дэлегацыя наведала таксама Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання, Нясвіжскае плепрадпрыемства і палац Радзівілаў.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!