Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Майстэрня пад адкрытым небам

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 4

Пост опубликован: 20.06.2021

Сёння пляцоўка ля раённага цэнтра народнай творчасці аграгарадка Заазер’е прыцягвае ўвагу прахожых і гасцей горада, якія ідуць або едуць міма.
Тут пад адкрытым небам размясціліся нарыхтоўкі драўніны, якія з кожным днём у руках майстроў усё больш ператвараюцца ў казачных персанажаў і герояў паданняў.
“Чаруе” над кавалкамі драўніны вядомы на Нясвіжчыне майстар разьбы па дрэве, выкладчык аддзялення графічнага дызайну Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алег Пракарына. Побач з ім працуюць майстры са Стаўбцоўшчыны — Леанід Сенько, са Слуцка — Алег Шапель, з Барысаўшчыны — Святаслаў Няхайчык і Віталій Буко — са Студзёнак Нясвіжскага раёна.



Звычайна фігуры выконваюцца з рознай драўніны. На гэты раз у руках мастакоў — ясень. Гэта высокаэкалагічная драўні-на, якую майстры цэняць за трываласць і пругкасць.
Захапленне разьбой у майстроў пачынаецца па-рознаму. Але ў кожнага гэта пачуццё перарастае ў прагу валодання сакрэтамі майстэрства і імкненне да работы ў розных накірунках. Разьба па дрэве, безумоўна, уключае маленькія таямніцы і майстэрскія прамудрасці мастака. Асаблівыя пачуцці выклікаюць драўляныя скульптуры, якія выконваюцца для дзяцей. Менавіта гэтыя работы майстроў — гаспадар лесу і дрымучага гушчару Лесавік, адзін з самых буйных драпежнікаў Мядзведзь, прадвеснік вясны і сімвал Беларусі Бусел, дружная жыццёвая і казачная пара Дзед і Бабка, кампазіцыя “Нясвіж стаіць на плячах старажытных сарматаў” і іншае — усе гэтыя вобразы-фігуры паступова ажываюць дзякуючы рукам майстроў.
Новыя драўляныя мастацкія вырабы выконваюцца па ініцыятыве раённай улады і ў хуткім часе гэтыя скульптуры размесцяцца на адной з дзіцячых пляцовак, дзе гаспадарамі будуць маленькія несвіжане.
А пакуль ўсё знаходзіцца ў стадыі эскізаў. Прахожыя могуць любавацца механізаванай работай майстроў, з-пад умелай пілы якіх нараджаюцца элемент за элементам.


Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!