Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Свята, якое яшчэ доўжыцца

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Не госцем, а сапраўдным гаспадаром прыйшоў на Нясвіжчыну Вялікдзень. Разам з царкоўнымі начнымі богаслужэннямі і фестывалем “Велікоднае святло душы”, які ўжо стаў традыцыйным, ён уварваўся музыкай велікоднай радасці, дакрануўшыся да кожнай жывой душы, каб прамовіць ва ўсю моц у той дзень і напрацягу сарака наступных: “Хрыстос васкрэсе! Хрыстос васкрэсе! Хрыстос васкрэсе!”. 



Менавіта з гэтага вітання распачалася праграма ІІІ раённага велікоднага фестывалю. На пляцоўцы каля Нясвіжскага раённага цэнтра культуры сабраліся святары і вернікі, наведвальнікі нядзельных школ і іх настаўнікі, удзельнікі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята” і жадаючыя ў іх павучыцца, кіраўніцтва раёна, цікаўныя несвіжане і госці горада, каб разам славіць уваскрэслага Хрыста. Пачаткам падзеі стала святочная пропаведзь благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі настаяцеля храма Узнясення Гасподняга протаіерэя Аляксандра Данчанкі.

Святар парадаваўся таму, што ўсе ўдзельнікі і госці свята зноў сустрэліся разам з нагоды такой цудоўнай падзеі, тым больш што ў гэты дзень адзначалася яшчэ адно царкоўнае свята — Дзень святых жанчын-міраносіц.

— Перад богаслужэннем звычайна звоняць у званы, каб чалавек прачнуўся, успомніў пра тое, што сёння нядзеля і ёсць магчымасць ісці ў Божы храм, — адзначыў святар. — А мы сёння пасля богаслужэння прыйшлі сюды, каб адчуць атмасферу свята, каб разам яшчэ раз праславіць нашага Госпада. І калі хто-небудзь яшчэ не зусім у сваім жыцці клапаціўся, каб спазнаць Бога, няхай такое свята будзе для гэтага першым штуршком. Няхай яно стане для кожнага з нас азарэннем, адкрыццём у нашай душы вялікіх ісцін, вялікай праўды, якую немагчыма не прызнаць. Яна заўсёды ёсць у свеце, яна прагучала з вуснаў нашага Выратавальніка, яна запісана ў Евангеллі.

Вера таксама патрабуе духоўнай, адказнай працы — нашай малітвы.  І гэта малітва гучала з вуснаў удзельнікаў дзіцячага хору Свята-Георгіеўскага храма пад кіраўніцтвам Хрысціны Пятрэнка, вакальнага калектыву “Славянскі стыль” пад кіраўніцтвам Ларысы Пархановіч у суправаджэнні ўзорнага танцавальнага калектыву  “Онікс” (кіраўнік Кацярына Лабаза), ансамбля песні “Каларыт” Сноўскага СЦК (кіраўнік Юлія Коўш), народнага ансамбль песні “Вяночак” Сноўскага СЦК (кіраўнік Юлія Івашка), народнага ансамбля песні “Лянок” Аношкаўскага СДК (кіраўнікі Вольга Цярэшка і Валянціна Шарапа,  канцэртмайстар Сяргей Калеснікаў).

Пра вечныя каштоўнасці нагадвалі спевакі народнага ансамб-ля “Млечны шлях” пад кіраўніцтвам Таццяны Казловай, народнага ансамбля песні “Ліра” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун, ансабля песні “Згода”  пад кіраўніцтвам Іны Філіпавай, народнага ансамбля песні “Ланская бяседа” Ланскага СДК (кіраўнік  Таццяна Мароз), народнага ансамбля песні “Акцэнт” Сноўскага СЦК пад кіраўніцтвам Юрыя Шарапы. Закранулі  самыя тонкія струны душы юныя выканаўцы, удзельнікі вакальных студый “Ін Войс” і “Мікст” Нясвіжскага  раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Валерыі Аніфер, вакальнага ансамбля “Нота” Нясвіж-скага цэнтра народнай творчасці пад кіраўніцтвам Іны Філіпавай. Старалася запаліць агонь веры вядучая Юлія Івашка і юныя   удзельнікі тэатральнага гуртка    “Т-Д-Т” (кіраўнік Таццяна Лук’янчык), дзіцячы танцавальны калектыў “Д-АРТС” пад кіраўніцтвам Ульяны Дубіцкай, салісты Ларыса Пархановіч, Кірыл Александровіч, Аксана Пяткевіч, Іван Кухнавец, дуэт Ларысы Пархановіч і Таццяны Кунігель.

Завіталі на свята і валачобнікі. Сустракала іх валачобнай песняй дбайная гаспадыня — вядучая Юлія Івашка, загадчыца Нясвіжскага цэнтра народнай творчасці.

Да віншаванняў протаіерэя Аляксандра Данчанкі і артыстаў далучыліся святары Нясвіжскага благачыння протаіерэй Яўгеній Лабынько, протаіерэй Алег Абрамовіч, протаіерэй Ігар Яфім-чык, іерэй Павел Фокін. Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыкама Аляксанр Балцянкоў выказаў спадзяванне, што ве-лікодны фестываль калі-небудзь паднімецца на прыступку вышэй і стане абласным. Госцем свята стаў і ксёндз касцёла Божага Цела Яўген Баланёў. Ён павіншаваў несвіжан, вернікаў розных канфесій, бо для Бога мы ўсе роўныя. З вялікай удзячнасцю звярнулася да гасцей і ўсіх удзельнікаў свята дырэктар Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ганна Віннічак, ініцыятар свята. Асабліва Ганна Дзмітрыеўна адзначыла мастацкага кіраўніка РЦК Ларысу Пархановіч, якая напісала спецыяльна для фестывалю песню “Велікоднае святло душы” на музыку несвіжаніна Сяргея Салаўёва.

Спадабалася ўсім акцыя “Упрыгожым велікоднае дрэва разам”, у якой прынялі ўдзел дарослыя, юныя і зусім маленькія несвіжане.

Кіраўнік народнага клуба майстроў “Дыяменты нясвіжскага краю” Вікторыя Лукашэвіч і старшыня журы  іерэй Павел Фокін абвясціла пераможцаў 12 раённага конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята”. Імі сталі Юлія Харытонава, супрацоўніца Гарадзейскага цэнтра культуры, Ганна Міхайлік, супрацоўніца аддзялення дзённага знахо-джання для грамадзян пажылога ўзросту Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  і  сям’я Мартос з  пасёлка Новагарадзейскі.

Парадавалі і гасцей, і удзельнікаў свята сябры клуба “Дбайная гаспадынька” Ланскага СДК (кіраўнік Святлана Дзянішчык), якія выпякалі сваімі рукамі найсмачнейшыя кулічы. Іх, а таксама тыя, што былі набытыя на Нясвіжскім хлебазаводзе,  асвяцілі святары — протаіерэй Аляксандр Данчанка і протаіерэй Яўгеній Лабынько. Па добрай традыцыі велікоднымі кулічамі гаспадары свята частавалі гасцей. Святары Нясвіжскага благачыння атрымалі памятныя падарункі, а  ўсе ўдзельнікі — граматы ад адзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

Сваю лепту ў правядзенне трэцяга раённага  фестывалю “Велікоднае святло душы”, акрамя супрацоўнікаў Нясвіжскага цэнтра культуры на чале з дырэктарам Ганнай Віннічак, унесла Нясвіжскае раённае аддзяленне ГА “Беларускі саюз жанчын” у асобе яго кіраўніка Святланы Антончык.

Адметнасць сёлетняга фестывалю яшчэ і ў тым, што адпачыць душой і парадавацца сонечнаму веснавому дню змаглі ўсе без выключэння — бацькі і дзеці, дзядулі, бабулі і ўнукі. Для малодшых сваю асобную праграму падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна, а побач з Нясвіжскім цэнтрам культуры ўзвышаўся высачэзны батут — мара ўсіх дзяцей. Для малеч падрыхтавалі менш экстрэмальную ўстаноўку, але яна таксама не засталася без увагі, як і  салодкая вата і папкорн, якія можна было набыць тут жа.

А распісваючы велікоднае яйка юныя мастакі адчулі сябе сапраўднымі творцамі і так ўвайшлі ў ролю, што адцягнуць ад гэтага занятку іх было амаль немагчыма. Дапамагала рабятам майстар народных рамёстваў Таццяна Хвіцько, супрацоўніца Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці.

Для тых, хто захацеў забраць часцінку свята з сабой, прынесці ў свой дом, былі арганізаваны фотазоны.

Фінальным акордам сталі словы святара, благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі настаяцеля храма Узнясення Гасподняга протаіерэя Аляксандра Данчанкі, гукі званоў, а таксама  пажаданне шчасця і доўгіх гадоў ад ансамбля песні “Каларыт”.

Праз малітву, песню, слова спазнаём мы вечныя ісціны. Дай Бог, спазнаўшы, не адрачыся, а, прайшоўшы цярністым шляхам, прыйсці да вечнасці, вярнуцца на Радзіму духоўную, у абдымкі вечнага Бога, дзе палёт для кожнай душы толькі пачынаецца.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

супрацоўнік Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бібіліятэкі

імя Паўлюка Пранузы.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!