Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтымі днямі 77 гадоў таму былі вызвалены наш родны Нясвіж і сталіца нашай Радзімы — Мінск, наша Бацькаўшчына свабодна ўздыхнула ад трохгадовага насілля і варварства.
Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адрадзіў нашу родную Беларусь. Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. У адзінстве і згуртаванасці — наша сіла. Несумненна і тое, што толькі разам і напружана працуючы, мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь заўжды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам.
Сёлета нашаму любімаму гораду споўнілася 798 гадоў. Помнікі архітэктуры, якія атрымліваюць другое жыццё, камфартабельныя дамы, якіх з кожным годам становіцца ўсё болей і болей, дагледжаныя скверы і вуліцы, новыя сацыяльныя аб’екты, якія адкрываюцца ў гэтыя дні — усё гэта з’яўляецца яскравым доказам таму, што наш старажытны Нясвіж жыве і развіваецца.
Яшчэ раз шчыра віншуем са святам Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту! Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне!
Нясвiжскi раённы выканаўчы камiтэт.
Нясвiжскi раённы Савет дэпутатаў.