Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 16 °C

Сакральны сімвал незалежнасці і свабоды

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 05.07.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок у мемарыльным комплексе “Курган Славы” і падкрэсліў асаблівае значэнне гэтага месца для беларускага народа.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалізм месца правядзення мерапрыемства, паколькі Курган Славы — свяшчэннае для кожнага беларуса месца. Тут у сярэдзіне мінулага стагоддзя вырашаўся лёс Беларусі, ішлі баі за сталіцу нашай Радзімы, нагадаў Прэзідэнт.



Цяжка нам уявіць настроі нашых воінаў, але я ведаю адно: яны былі поўныя рашучасці адпомсціць ворагу і ўзяць рэванш за тое, што адбылося ў 1941 годзе, у пачатку вайны, калі фашысты, амаль не адчуваючы супраціўлення, прайшлі праз Беларусь, захапілі Мінск”, — адзначыў беларускі лідар.

“Вызваленчая аперацыя “Баграціён” паказала, што ў майстэрстве перамагаць савецкія войскі перасягнулі свайго ворага. Дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам нашай Перамогі ў 1945-м. Памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны ўвасобілася ў рукатворным помніку. На месцы знакавых бітваў вырас Курган Славы”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што курган насыпалі ў літаральным сэнсе сваімі рукамі тысячы людзей, якія ведалі вайну ў твар, помнілі забітых таварышаў, смуткавалі па страчаных сваяках.

“Больш як год яны прывозілі жмені зямлі з гарадоў-герояў, раёнаў партызанскага руху. Зямлі, якая ўвабрала ў сябе слёзы маці, жонак і дзяцей загі-нулых воінаў, боль страт мільёнаў загубленых жыццяў”, — сказаў беларускі лідар.

У памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны кіраўнік дзяржавы аб’явіў мінуту маўчання.

“Для нас, беларусаў, якія страцілі ў той вайне кожнага трэцяга жыхара, Курган Славы — гэта сакральны сімвал. Сімвал нашай незалежнасці і свабоднага жыцця”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што тут закладзена капсула з пасланнем будучым пакаленням, сутнасць якога простая і заўсёды актуальная, асабліва ў цяперашні час: берагчы памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і быць патрыётамі сваёй Айчыны.

“Таму ў савецкі час тут прымалі дзяцей у піянеры, давалі клятву камсамольцы, а ў нашы дні гучаць словы ваеннай прысягі. Мы прыходзім сюды ў Дзень Перамогі і Дзень нашай Незалежнасці. Сёння Курган Славы стаў новай кропкай маршруту сапраўдных патрыётаў Беларусі”, — сказаў Прэзідэнт.

“Мы, сучаснае пакаленне, помнім, што героі Вялікай Айчыннай вайны нам падарылі жыццё, і стараемся пражыць яго дастойна іх памяці, памяці тых, хто стварыў гэты помнік. Тых, хто адстаяў страчаныя ў 90-я традыцыі і аднавіў мемарыяльны комплекс, надаўшы яму сучасны выгляд”, —     адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падзякаваў за ўтрыманне Кургана Славы ў належным стане Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніцтву Мінскай вобласці. “Мы павінны ганарыцца, што ў Беларусі няма нават маленькага недагледжанага, закінутага помніка. Расіяне, ведаючы пра гэта, высока цэняць стаўленне беларусаў да помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а іх на нашай зямлі тысячы. Гэта зямля не проста паліта крывёй савецкіх людзей, беларусаў, партызан, падпольшчыкаў, усіх членаў руху Супраціўлення, гэта зямля ўсеяна трупамі нашых людзей”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!