Фальклорна-абрадавая дзея «Ой, на Івана, ой на Купала» адбудзецца 6 ліпеня, у 20.00 на Бернардзінскай сажалцы. Арганізатары прапануюць вясёлую, насычаную праграму: гульні і забавы, прыемныя сюрпрызы; пошук Папараць-кветкі; карагоды і спевы вакол купальскага вогнішча; конкурс на лепшы купальскі вянок; дыскатэку пад любімыя хіты. На працягу свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, гандаль, арт-кірмаш.