Аб імкненні беларусаў да незалежнасці

Імкненне беларусаў да незалежнасці тлумачыцца непакорлівасцю і свабодалюбствам продкаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 ліпеня, наведваючы рэспубліканскае свята “Купале” (“Александрыя збірае сяброў”).

“Мы ведаем, што імкненне беларусаў да незалежнасці тлумачыцца непакорлівасцю і свабодалюбствам нашых продкаў, якія ніколі не былі ні рабамі, ні рабаўладальнікамі, — сказаў Прэзідэнт. — І ніколі ў гісторыі яны не былі агрэсарамі, але заўсёды імкнуліся захаваць мір і згоду з бліжэйшымі сусе-дзямі. Таму адзінства народа Беларусі ў яго этнічнай, культурнай і канфесійнай разнастайнасці непахісна”.

“Мы і сёння стараемся пры-трымлівацца гэтых традыцый. Адсюль уся наша палітыка. Мы не прэтэндуем на чужыя землі. Мы не хочам назаляць нашым суседзям і далёкім народам. Мы хочам жыць у міры і згодзе з усімі”, — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тэзісе: беларусы ніколі не былі рабамі або рабаўладальні-камі. “Вось таму мы і не можам сёння дазволіць сабе, каб пра нас думалі, што мы сталі рабамі. Тым больш мы не можам дазволіць сабе быць гэтымі рабамі. Мы — народ. Народ, які ўпершыню за сотні гадоў пабудаваў сваю незалежную і суверэнную дзяржаву, якая заўсёды адрозніваецца ад іншых сваім характарам, сваімі традыцыямі. Мы — беларусы, якім уласцівы ўсе нацыянальныя рысы як народа. Яны адтуль — з глыбіні. Гэта не я іх выдумаў”, — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ад-значыў, што рэспубліканскае свята не выпадкова называюць “Александрыя збірае сяброў”: “Гэта таксама спрадвечная традыцыя — дзяліцца радасцю з тымі, хто прыходзіць у наш дом дзяліцца мірам і дабром. І мы, беларусы, заўсёды гатовы прыняць у сваю вялікую сям’ю ўсіх, каму блізкія нашы каштоўнасці і жыццёвы ўклад, наша гістарычная памяць”.

Ён адзначыў, што на свяце выступалі прадстаўнікі розных краін і ўсе гэтыя гады яны дарылі ўдзельнікам і гасцям “Купалля” часцінку сваёй культуры. “Гісторыя купальскай ночы ў Александрыі не перарывалася, нягледзячы на пандэмію і знешнія палітычныя рознагалоссі. Так будзе заўсёды. Не стаў выключэннем і гэты год. Таму што захавальнікі гэтай традыцыі мы — народ, які выбірае свой лёс і жыццёвы шлях сваім сэрцам”, — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка шчыра падзякаваў усім, хто ствараў гэта свята, а таксама артыстам, музыкантам, якія ўпрыгожвалі гэты вечар сваім талентам і творчасцю. “Хацеў бы падзякаваць залатых рук майстрам, якія, нягледзячы на гэту афрыканскую спёку, прыехалі сюды, каб паказаць нам сваю творчасць”, — сказаў Прэзідэнт.

“Няхай атмасфера любві, дружбы і згоды, якая пануе тут, падорыць усім нам, як магічная папараць-кветка, веру ва ўласныя сілы, натхніць на новыя здзяйсненні ў імя мірнай і шчаслівай будучыні роднай Беларусі”, — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Па інфармацыі БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.