Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 15 °C

На ўдзел у “Вялікай размове з Прэзідэнтам” паступіла ўжо больш за 300 заявак

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 05.08.2021

На ўдзел у “Вялікай размове з Прэзідэнтам” паступіла ўжо больш

за 300 заявак ад журналістаў, медыйных і прыватных асоб.

Аб гэтым інфармуе Telegram-канал

“Пул Першага”.

Адзначаецца, што пытанняў паступіла яшчэ больш.



“Акрэдытацыя завяршаецца ў чацвер, а значыць, тым, хто жадае трапіць, трэба паспяшацца”, — папярэджваюць аўтары рэсурсу.

Як паведамляла БелТА, “Вялікая размова з Прэзідэнтам” адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек.

Акрэдытацыя для беларускіх і замежных удзельнікаў адкрыта па электронным адрасе press@president.gov.by (прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і press@bpc.by (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!