Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 11 °C

Водгукі “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 13.08.2021

Сваімі ўражаннямі аб “Вялікай размове ” з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, якая адбылася ў нашай краіне 9 жніўня, з карэспандэнтам “НН” падзяліліся несвіжане.

Таццяна МУХЛЫНІНА, намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела пенсійнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама:



— Вялікая размова з Прэзідэнтам стала сімвалам духоўнай моцы беларускага народа. Упэўнена, што кожны змог эмацыйна адчуць сваё дачыненне да лёсу нашай краіны. Мы ўбачылі моцнага, валявога, упэўненага ў сабе лідара і мудрага чалавека, які любіць свой народ і сваю краіну. Думаю, што пасыл Прэзідэнта беларускаму народу, а менавіта: гарантаваны мір, стабільнасць, цэласнасць і суверэнітэт нашай рэспублікі — быў пачуты кожным беларусам.

Кацярына ЧЫЧКО, спецыяліст па кадрах ААТ “Лань-Нясвіж”:

— Я лічу, што фармат “Вялікай размовы” — гэта такая форма зносін кіраўніка дзяржавы з народам, якая дазваляе не толькі вырашаць надзённыя пытанні, але і пачуць меркаванні па ўсіх пытаннях, што датычаць нашай краіны. Спадабалася тое, што Прэзідэнт адказваў на правакацыйныя пытанні адкрыта, цвёрда і разумеючы глыбіню закранутай тэмы. Размова атрымалася вельмі эмацыйнай і жывой. Я падтрымліваю выказванне Прэзідэнта, што вельмі важна захаваць суверэнітэт нашай краіны.

Міхаіл ЖЫГУНОЎ, старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання прафсаюзаў:

— Хочацца адзначыць тое, што ўсе атрымалі адказы на пытанні з першых вуснаў, у тым ліку прадстаўнікі прэсы ўсіх краін свету, якія выказалі жаданне прысутнічаць на гэтым форуме. Беларусь сёння адкрыта для прапаноў, як я зразумеў з выступлення Прэзідэнта. Самае галоўнае, каб гэтыя прапановы знайшлі мірную рэалізацыю ў нашай краіне. Пачуў я і пасыл ад Прэзідэнта, які заключаецца ў наступным: краіна дагэтуль захоўвае стабільнасць, устойлівасць, у краіне можна жыць, зарабляць і развівацца.

Кацярына ІЮЛЬСКАЯ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы:

— Вялікая размова з Прэзідэнтам стала адной са значных падзей пасля VI Усебеларускага народнага сходу. Гэта шчырая размова аб самых набалелых пытаннях, пра тое, што хвалюе жыхароў у кожным кутку нашай краіны. Радуе педантычнасць падыходу кіраўніка дзяржавы да пытанняў удасканалення сістэмы аховы здароўя, вялікая ўвага да развіцця адукацыі. Адкрытасць дыялогу пацвярджаецца прысутнасцю на сустрэчы беларускіх і замежных экспертаў, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў моладзі і блогераў. Прыемна, што моладзь Беларусі не засталася абыякавай.

Кацярына ХВІЦЬКО, выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”:

— Мяне, як маладога спецыяліста, хвалявала пытанне развіцця нашай краіны і сістэмы адукацыі ў прыватнасці. Поўнасцю падтрымліваю пазіцыю Прэзідэнта і спа-дзяюся, што ў гэты складаны час для нашай Беларусі мы дастойна вытрымаем санкцыі і цяжкасці. Бо наша незалежнасць у нашых руках!

Апытанне правяла Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!