Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 19 °C

На Нясвіжчыне прайшлі Дажынкі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.08.2021

Па традыцыі свята пачалося з шэсця: у пачатку калоны — штандарт, дажыначны сноп у руках пераможцы жніва-2021 старшага камбайнера ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандра Сукалы, ганаровы госць свята — дажыначны каравай з мукі новага ўраджаю — найвялікшае багацце, якое падарыла нам родная зямля, і іншыя атрыбуты святочнай дзеі. Працягвалі шэсце самі віноўнікі ўрачыстасці. 15 гаспадарак раёна плённа працавалі ў жніўны перыяд, каб залацістае зерне ўлілося ў багатую скарбонку Нясвіжчыны. Кіраўнікі, пераможцы жніва, галоўныя спецыялісты — усе тыя, хто агульнымі намаганнямі і працай стварае славу сваёй зямлі. Нацыянальныя касцюмы, народныя песні і жывая музыка — так свае гаспадаркі прадстаўлялі ўдзельнікі шэсця.



А пазней наступіў самы доўгачаканы момант дня: урачыстая частка свята і ўручэнне заслужаных узнагарод самым лепшым. Пачатак урачыстасці быў пакладзены тэатралізаваным пралогам “Талака”, апошні дажыначны сноп і каравай з мукі новага ўраджаю былі ўручаны старшыні райвыканкама Аляксандру Ломскаму.

Аляксандр Зіноўевіч у сваю чаргу ўручыў галоўны  каравай Нясвіжчыны намесніку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзіру Гракуну, а потым шчыра павіншаваў хлебаробаў раёна за руплівую і старанную працу, за іх залатыя рукі і бяссонныя ночы.

Спакон вякоў і да сённяшняга дня праца хлебароба застаецца самай важнай і самай нялёгкай. Ва ўсе часы працаўнікі вёскі былі прыкладам працавітасці, вернасці і адданасці сваёй нялёгкай працы.

 

 

Нясвіжчына першай у Мінскай вобласці завяршыла ўборку збожжавых культур, першай пераадолела статысячны рубеж па намалоце збожжа, дасягнула лепшага ў вобласці паказчыка па ўраджайнасці — аб гэтым гаварылі ганаровыя госці свята: намеснік міністра сель-скай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзір Гракун, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Васіль Сысоеў, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, якія віталі працаўнікоў нясвіжскай зямлі.

Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі былі ўзнагароджаны Мікалай Радаман, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”, Яўген Здановіч, дырэктар ААТ “Грыцкевічы”, Аляксандр Сукала, трактарыст-машыніст ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, Сяргей Браусевіч, вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў”, Сяргей Пражэнік, вадзіцель ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Падзякі міністра сельскай гаспадаркі былі аб’яўлены Аляксандру Касперу, дырэктару ААТ “Сейлавічы”, Юрыю Сікірыцкаму, генеральнаму дырэктару ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, Івану Фурсенку, трактарысту-машыністу ЗАТ “1 Мая”, Міхаілу Зайцу, вадзіцелю ААТ “Грыцкевічы”, Сяргею Саленіку, трактарысту-машыністу ААТ “Новае жыццё”.

Цэлы шэраг працаўнікоў, сярод якіх кіраўнікі, спецыялісты гаспадарак, трактарысты-машыністы, вадзіцелі, былі ўдастоены ўзнагарод Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі ўзнагародзіў пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўра-джаю збожжавых і зернебабовых культур і лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу сярод сельскагаспадарчых арганізацый: ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ААТ “Грыцкевічы”, ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, пераможцаў сярод старшых камбайнераў: Аляксандра Сукалу (ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”), Сяргея Пражэніка (ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”), Аляксандра Грынаша (СВК “Агракамбінат Сноў”), сярод маладзёжных экіпажаў: Сяргея Сале-       ніка (ААТ “Новае жыццё”), Дзмітрыя Чыбрыка (СВК “Агракамбінат Сноў”), Яўгена Пабоку (ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”), сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня: Генадзя Янкоўскага (ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”), Міхаіла Курдуна (ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”), Канстанціна Падамацьку (ААТ “Юшавічы”), сярод маладых вадзіцеляў: Алега Скрыбу (ААТ “Новае жыццё”), Аляксандра Лашука (ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”), Паўла Яраша (ААТ “Новае жыццё”), сярод звенняў аператараў збожжасушыльных установак: звенні Сяргея Леўшына (ААТ “Лань-Нясвіж”),    Сяргея Якаўца (СВК “Агракамбінат Сноў”), Леаніда Дашко (ААТ “Юшавічы”), сярод галоўных    аграномаў: Івана Валетава (ААТ “Грыцкевічы”), Аляксандра Шаманава (СВК “Агракамбінат Сноў”), Міхаіла Канановіча           (ААТ “Новае жыццё”), сярод галоўных інжынераў: Яўгена Еўтуха (ААТ “Грыцкевічы”), Валерыя Ільюшэнку (ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”), Андрэя Батурыцкага (ААТ “Новае жыццё”).

Таксама Аляксандр Зіноў-евіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама, Падзякі старшыні райвыканкама, Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў шэрагу працаўнікоў раёна, у тым ліку і гаспадарам свята. Памятны падарунак атрымала ганаровы госць “Дажынак” Людміла Гутнік, якая 25 гадоў плённа працавала на астроўскай зямлі, 14 з іх — на пасадзе дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

Узнагароды Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, рэспубліканскага і абласнога камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі ўручаны хлебаробам старшынёй Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктарам Маліноўскім.

Намеснік дырэктара УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Аляксандр Гаеўскі ўручыў падарунак дырэктару ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васілю Хало-піцу за тое, што прадпрыемства, якое ён узначальвае, першым выканала дзяржзаказ.

Ганаровы прыз Георгія Міхайлавіча Ліхуты быў уручаны самаму маладому старшаму камбайнеру Дзмітрыю Чыбрыку са Снова.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык падвяла вынікі конкурсаў на лепшы каравай, сноп і саламяную скульптуру.

Завяршылася ўрачыс-тасць перадачай сімвала “Дажынак” — снапа — будучым гаспадарам свята. Васіль Халопіца перадаў дажыначную эстафету Мікалаю Са-лаўю, дырэктару ААТ “Гарадзея”. Менавіта там сустрэнуцца хлебаробы нясвіжскай зямлі ў 2022 годзе.

Хлеб ёсць — будзе і песня! Іх у той дзень гучала мноства: народных і эстрадных, вясёлых і душэўных. Для хлебаробаў і гасцей свята работнікі культуры раёна падрыхтавалі добрую канцэртную праграму.

Адбылося адно з самых галоўных свят у годзе — свята людзей, якія з гонарам выканалі даручаную ім справу, — уборку хлеба для сваёй краіны, сваёй зямлі, свайго дома.

Міру і дабрабыту вам, хлебаробы Нясвіжчыны!

Святлана ШАТРУН.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!