Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Галоўная задача — захаваць людзей

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.08.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага.

Лукашенко принял с докладом главу МЧС

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Вадзім Сіняўскі быў назначаны на пасаду міністра зусім нядаўна. “Пайшлі нетрадыцыйным шляхам, запрасіўшы быццам бы збоку чалавека (да назначэння ў МНС у сака-віку 2021 года Вадзім Сіняўскі працаваў на пасадзе начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама. — Заўвага БелТА). Хоць наўрад ці гэта зусім збоку. Але, тым не менш, якая сітуацыя з вашага пункту гледжання ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, як людзі прынялі, якія вы бачыце там недахопы?” — пацікавіўся беларускі лідар.



Прэзідэнт нагадаў, што нядаўна на яго ўзроўні былі прыняты рашэнні, у тым ліку па прапанове новага міністра, на падставе заключэння Дзяржсакратарыята, адносна ўдасканалення структуры МНС. “Даваць справаздачу рана. Але ў двух словах літаральна”, — абазначыў яшчэ адну тэму для даклада Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на вялікія лічбы па гібелі людзей на вадаёмах: “Мяне здзіўляе адзін факт — мы так перажываем за COVID, нас крытыкавалі і там, і тут — у нас на вадзе патанула больш за 350 чалавек з пачатку года. Больш за 80 працэнтаў з іх у нецвярозым стане. Можна было сказаць — самі вінаватыя. Але ёсць жа доля адказнасці і наша”.

Аляксандр Лукашэнка па-прасіў далажыць і пра абстаноўку з пажарамі, у тым ліку па колькасці загінулых і выратаваных людзей: “Галоўная наша задача — захаваць людзей. Ну і эканоміка — не нанесці ўрон або каб гэты ўрон быў самым мінімальным”.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на праблему з ляснымі пажарамі ў шэрагу краін. У сувязі з гэтым пытанне, як складваецца абстаноўка ў Беларусі: “Як у нас з пажаранебяспекай? Я інфармаваны аб тым, што на поўдні ў нас тарфянікі гарэлі або гараць. Хоць пасля вось гэтых дажджоў, дзякуй Богу… Тым не менш якая сітуацыя ў лясах і на тарфяніках? Ну і шэраг пытанняў жыццёвых, якія, магчыма, ёсць у МНС”.

Вадзім Сіняўскі далажыў, што за час яго знаходжання на займаемай пасадзе ўдалося аператыўна аб’ехаць усе абласныя ўпраўленні МНС, асобныя органы і падраздзяленні, у тым ліку атрады, якія дыслацыруюцца на буйных прамысловых прадпрыемствах. “Паглядзеў на арганізацыю работы, вывучыў іх магчымасць рэагавання, дзеянні. Хачу далажыць аб тым, што кожныя суткі адпрацоўваем больш за 4 тыс. паведамленняў грамадзян на адзіныя нумары 101 і 112. Усе грамадзяне атрымліваюць кваліфікаваную дапамогу. Пры неабходнасці, у тым ліку фізічную дапамогу ў забеспячэнні іх абароны”, — далажыў міністр.

БелТА.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!