Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Што маем з фермаў і комплексаў

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Пост опубликован: 03.08.2021

Мінула першая палавіна года. Час прааналізаваць стан спраў у жывёлагадоўлі раёна. Як спрацавалі фермы  і комплексы сельгаспрадпрыемстваў? Інфармацыю  для аналізу “НН” прадаставіла ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Малака за 6 месяцаў надоена 75052,6 тоны, што на 968,4 т болей, чым было за гэты ж перыяд летась (тэмп росту 101,3 %). Самая высокая валавая вытворчасць — у СВК “Агракамбінат Сноў” (15940,4 т), у ААТ “Новае жыццё” (6485,8 т) і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (6318,5 т). А найбольшую прыбаўку далі ААТ “17 Верасня” — тэмп росту 111,4 %, ЗАТ “1 Мая” — 109,5 %, ААТ “Грыцкевічы” — 107,6 %, ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі” — 104,8 %. У т.л. у чэрвені жывёлаводы “Грыцкевіч” дабіліся павышэння валавой вытворчасці на 8,9 %, а “Нясвіжскіх Астровак” — на 6 %.



Рэалізавана 68290,1 т малака, тэмп росту склаў 101,2 %. На 17,3 % павысілі продаж першамайцы, на 12,8 % — вераснёўцы, на 8,4 % — жывёлаводы ААТ “Юшаві-чы”, на 8,1 % — жывёлаводы “Грыцкевіч”. Таварнасць малака склала па раёне 91 %. Яшчэ палепшылі свой і так неблагі паказчык у ААТ “Новае жыццё”, таварнасць тут дасягнула 94,6 %. Прыбавілі таксама “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “1 Мая”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Сярэдняя малочная прадуктыўнасць адной фуражнай каровы за 6 месяцаў дасягнула 4238 кг (плюс да леташняга склаў 90 кг, або 2,2 %). Самы высокі надой ад каровы — у СВК “Агракамбінат Сноў” (5569 кг, +28 кг). На другім месцы ідуць суседзі  снаўчан з “Грыцкевіч” (5042 кг, +432 кг), на трэцім — “Нясвіжскія Астроўкі” (4465 кг, +235 кг). За крок ад п’едэстала спыніліся даяркі-вераснёўцы (4432 кг).

Калі летась за паўгода ў 5-тысячнікі выйшаў адзін “Агракамбінат Сноў”, то сёлета, дзякуючы “Грыцкевічам”, іх стала два. У працэнтных адносінах найбольш павысілася прадуктыўнасць дойнага статка ў “17 Верасня” (на 11,8 %), “Грыцкевічах” (на 9,4 %), “1 Мая” (на 7,7 %). У т.л. за чэрвень кожная фуражная карова дала ў сярэднім па 723 кг (+15 кг). Па 911 — у “Снове”, па 889 — у “Грыцкевічах”, па 764 — у “Нясвіжскіх Астроў-ках”, па 753 — у “17 Верасня”, па 746 — у ААТ “Гарадзея”.

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 23295,9 тоны. Найбольш дабавілі ў ААТ “17 Верасня” (+88 т, або 23 %). Буйной рагатай жывёлы атрымалі па раёне 8510,3 т (+3,4 %), свіней — 7849,8 т (-2,1 %).

Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы дасягнула па раёне 842 грамаў (+4 г). У “Снове” яна склала 1006 г, у “Новым жыцці” — 907 г, у “Гарадзеі” — 906 г, у ДСГУ “Нясвіж-ская сортавыпрабавальная станцыя” — 871 грам. Сярэднясутачная прывага свіней на дарошчванні і адкорме вырасла да 720 грамаў (+14 г, або      +2 % да леташняга ўзроўню). 891 грам (+33 г) дала за суткі прывагі кожная свінка на сноўскім комплексе, 664 грамы — на ферме ААТ “Сейлавічы”, 515 г — на комплексе ААТ “Лань-Нясвіж”.

У гэтай публікацыі прыведзены асноўныя лічбы па раёне і найбольш значныя — у разрэзе гаспадарак. Да іх неабходна імкнуцца астатнім. Усе спецыялісты, кіраўнікі любога звяна ведаюць свае задачы, слабыя месцы, недахопы. Іх абавязак — наладзіць справу, весці яе бездакорна, забяспечваць аптымальны мікраклімат у памяшканнях, кармленне і паенне жывёлы, што асабліва важна ў летнюю спёку.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

член Беларускага саюза

журналістаў.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!