Сёння, 14 верасня, сіноптыкі прагназуюць пахмурнае з праясненнямі надвор’е, раніцай магчымы туман. Без дажджу. +15…+17°С — дзённая тэмпература. Ціск — 746 мм рт. сл. Вецер — паўночна-заходні — да 6 м/с. Ноччу — 7…9 градусаў вышэй за нуль.
У сераду чакаецца воблачнае з невялікімі праясненнямі надвор’е. Ападкаў не прагназуецца. Ціск — 747 мм рт. сл. Удзень — 14…17 градусаў са знакам “+”, уначы — +8…+11°С.
У чацвер — у асноўным пахмурна, у другой палове дня магчымы дождж. Паўднёва-ўсходні вецер складзе — 6 — 8 м/с. Дзённая тэмпература — +16…+19°С, ноччу — +11…+12°С.
“НН”.