Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Незайздроснае жыццё “ўсходніх крэсаў”. Агляд друкаваных выданняў Заходняй Беларусі 1921 — 1939 гг.

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 17.09.2021

17 верасня 1939 года пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Пасля гэтага амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі з насельніцтвам тры з паловай мільёна чалавек апынулася ў юрысдыкцыі польскай дзяржавы і спаўна зведала ўсе нягоды паланізацыі, моўнага і рэлігійнага прыгнёту. Палітыка, якая праводзілася польскімі ўладамі ў заходніх рэгіёнах Беларусі, не падабалася мясцоваму насельніцтву, пра што сведчыць шырокі нацыянальна-вызваленчы рух, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі розных палітычных сіл, і ўсе выступалі за адзіную ідэю — аб’яднанне краю і народа.



На тэрыторыі Заходняй Беларусі распаўсюджвалася вялікая колькасць афіцыйных перыядычных выданняў: варшаўскіх, віленскіх, брэсцкіх. Яны прапагандавалі палітыку буржуазнага ўрада, падтрымлівалі барацьбу буржуазных партый супраць дэмакратычнага і камуністычнага руху, імкнуліся ўнесці раскол у рэвалюцыйную хвалю, адкрыта паклёпнічалі на БССР і СССР. Афіцыйны друк нельга было параўнаць па колькасці з дэмакратычным. Аднак апошні пераўзыходзіў урадавую прэсу сілай пераканання, аб’ектыўным аналізам рэчаіснасці і мэтай, да якой імкнуўся, — заваяванне свабоды і незалежнасці ў аб’яднанай адзінай беларускай рэспубліцы. Карэспандэнт “НН” пагартала некаторыя дэмакратычныя выданні тых часоў і прапануе вашай увазе падборку найбольш цікавых матэрыялаў, якія яскрава сведчаць пра тое незайздроснае становішча беларусаў у складзе Польшчы, іх барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.

У сакавіку 1921 года па Рыжскаму мірнаму дагавору да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў), якія атрымалі назву Заходняй Беларусі. На гэтай тэрыторыі пражывала амаль 3,5 млн. чалавек, ці 12,7 % насельніцтва Польшчы. Іх большую частку (70,5 %) складалі беларусы. Аднак польскія ўлады падчас народных перапісаў “выхрышчывалі беларусаў на палякоў рознымі спосабамі”. Вось што пра гэта піша газета “Беларускія ведамасьці” ў 1921 годзе:

Тыднёвая часопісь “Беларускі звон”, № 1 — 60 1922 года:

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай тэрыторыі і насельніцтва «ўсходніх крэсаў» было вельмі складаным. Да сярэдзіны 30-х гг. прыйшлі ў заняпад прамысловаець і сельская гаспадарка. Па сутнасці, Заходняя Беларусь з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. Належнага развіцця прамысловай прадукцыі не наглядалася. Гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Рабочыя працавалі па 12 — 14 гадзін у суткі. Іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласнапольскіх землях.

У сельскай гаспадарцы была занята пераважная большасць насельніцтва — 85 %. Памешчыкі, якіх было менш як 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай усёй зямлі. Больш таго, польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі — былымі афіцэрамі і унтэрафіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Іх уласнасць яшчэ больш умацоўвалася за кошт зямель тых, хто не змог паставіць сваю гаспадарку пасля камасацыі (землеўпарадкавання), калі пад выглядам барацьбы з цераспалосіцай сялян гвалтоўна высялілі на хутары, але не аказвалі ніякай дапамогі. Апынуўшыся ў цяжкім гаротным становішчы, большасць сялян вымушана была наймацца да багацеяў у якасці рабочых або эмігрыраваць у ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. У тыя гады з Польшчы ў іншыя краіны выехала каля 80 тысяч беларусаў.

Цяжкая заходнебеларуская рэчаіснасць знайшла сваё глыбокае адлюстраванне на старонках газет. Друк засяродзіў увагу на ўладкаванні працоўнага і сялянскага жыцця. Вось некалькі прыкладаў.

Газета “Беларускія ведамасьці”, № 1 — 14 1921 года:

Тыднёвая часопісь “Беларускі звон”, № 1 — 60 1922 года:

Газета “Жыцьцё беларуса”, № 1 — 14 1925 года:

Газета “Сялянская ніва”, 1926 — 1927 гг.:

Ажыццяўлялася таксама паланізацыя насельніцтва. Абавязкі, якія ўрад Польшчы ўзяў на сябе: даць беларускаму насельніцтву “ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў”, на працягу 18 год не выконваліся. Больш таго закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, гімназіі, настаўніцкія семінарыі, якія з’яўляліся асноўнай базай падрыхтоўкі педагогаў для гэтых школ, зачыняліся клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя беларускімі культурна-асветнымі арганізацыямі, спыняліся выданні беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невыпадкова, што колькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову.

Газеты ў тыя часы і разгарнулі шырокую кампанію за беларускія школы, колькасць якіх катастрафічна змяншалася, і на вёсцы фактычна пад прымусам вялося навучанне на польскай мове. У сувязі з гэтым канфлікт працоўных з уладамі павялічваўся, нарастала хваля забастовак і адкрытых выступленняў у гарадах і вёсках.

Газета “Беларускія ведамасьці”, № 1 — 14 1921 года:

Тыднёвая часопісь “Беларускі звон”, № 1 — 60 1922 года:

Газета “Жыцьцё беларуса”, № 1 — 14 1925 года:

Газета “Сялянская ніва”, 1926 — 1927 гг.:

Ілюстраваны часопіс беларускай моладзі “Шлях Моладзі”, 1938-1939 гг.:

Адной з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы, але таксама былі і выпадкі іх знішчэння.

Ілюстраваны часопіс беларускай моладзі “Шлях Моладзі”, 1938-1939 гг.:

Дэмакратычныя выданні Заходняй Беларусі адлюстроўвалі самыя надзённыя праблемы, з якімі сутыкаліся людзі ў сваім жыцці, а ўлады не маглі, а часта не хацелі іх вырашаць.

Тыднёвая часопісь “Беларускі звон”, № 1 — 60 1922 года:

Таксама гэты нумар “Беларускага звону” расказаў заходнебеларускай моладзі пра “байкот украінскай і беларускай акадэмічнай моладзі пры Варшаўскім Універсітэце”:

З канца 20-х гадоў, з наступленнем сусветнага эканамічнага крызісу, становішча працоўных мас Заходняй Беларусі пагоршылася. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывізацыі апазіцыйных палітычных сіл і нарастання нацыянальна-вызваленчага руху ў заходніх раёнах Беларусі. Таму і на старонках газет таго часу шмат пісалася аб выхаванні палітычнай свядомасці, актыўна асвятлялася правядзенне беларускіх мітынгаў, а таксама арыштаў за “прыналежнасць да камуністычнай партыі Заходняй Беларусі”.

Газета “Жыцьцё беларуса”, № 1 — 14 1925 года:

Дэмакратычны друк у Заходняй Беларусі быў інтэрнацыянальным па форме і нацыянальны па змесце: большасць газет і часопісаў, іншыя выданні друкаваліся на беларускай мове. Гэта быў стрыжань яднання партыйнай дэмакратычнай ідэалогіі з насельніцтвам, рэвалюцыйны сэнс змагання за Айчыну, за Беларусь. Акрамя таго, і публіцыстычнае, і мастацкае слова свабоды дэмакратычнага друку ішло ад аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускага народа, для якіх імкненне да лепшай долі для Беларусі было сэнсам жыцця.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!