Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Штуршок да лепшага жыцця

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.11.2021

На пачатку сакавіка гэтага года сям’ю Ірыны і Юрыя Войніч з Юшавіч, дзе растуць двое малых дзяцей, наведала з праверкай інспекцыя дзяржпажнагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Вынікі праверкі прымусілі паставіць сям’ю ў сацыяльна небяспечнае становішча, таму што парушэні правіл пажарнай бяспекі, такія, як адсутнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях, печ у аварыйным стане і няспраўны кацёл пагражалі бяспецы малалетніх дзяцей.



Ды і само жыллё ўвогуле патрабавала догляду і рамонту.

Як гаворыць сама гаспадыня дома Ірына Анатольеўна, гэта падзея паслужыла сур’ёзным штуршком да таго, каб хутчэй узяцца за выпраўленне недахопаў — перспектыва адабрання дзяцей, якая пагражае тым, хто не дбае аб сваёй сям’і, была занадта страшнай.

— Патрапіць у сацыяльна небяспечнае становішча, гэта вядома, нічога добрага, гэта нават сорамна, — прызнае мая суразмоўца, — але, каб ні гэта, невядома, колькі б яшчэ мы збіраліся навесці парадак у сістэме ацяплення і ўвогуле ў доме. Можа, яшчэ б так і думалі: “Вось заўтра, заўтра…”

Хачу сказаць усім, хто аказаўся з намі “ў адной лодцы” — не цягніце з выпраўленнем сітуацыі, рабіце, як можна хутчэй, усё, што ў вашых сілах, каб выправіць недахопы, якія б яны ні былі, каб захаваць нармальную сям’ю, каб у ёй добра жылося дзецям. Нічога даражэй за іх у нас усё роўна няма”.

І сапраўды, пазіцыя сям’і Войніч падмацавана канкрэтнымі дзеяннямі: яны як мага хутчэй паклапаціліся пра АПА, дэманціравалі печ, устанавілі новы кацёл на цвёрдым паліве, які, пры неабходнасці, можа быць пераналаджаны на работу на газе, і новую выцяжкку.

7-гадовы Жэня і 4-гадовы Максім зараз жывуць у спецыяльна ўладкаваным для іх дзіцячым пакоі, касметычны рамонт зроблены і ў астатніх пакоях дома. І зараз сюды прыемна зайсці і яго жыхарам, і тым, хто пакуль што павінен прыходзіць з праверкамі — прадстаўнікам школы, РАУС і г.д.

А пакуль Ірына і Юрый Войніч стараюцца быць, як і раней, на добрым уліку на сваіх рабочых месцах — гаспадыня працуе цялятніцай, а гаспадар — слесарам-рамонтнікам у мясцовым сельгас-прадпрыемстве — ААТ “Юшавічы”. Нараканняў на іх працу няма, кіраўніцтва добра адзываецца аб іх як аб работніках.

Стараюцца бацькі прывучаць да работы і дзяцей — у меру сваіх магчымасцей хлопчыкі разам з дарослымі прыбіраюць двор, зносяць у спецыяльна вызначанае месца брыкет, каб ён ляжаў акуратна, наводзяць парадак у хаце пасля гульні ў хованкі ці даганялкі — сабраць, напрыклад, свае цацкі іх пастаянны абавязак.

Ірына Анатольеўна і Юрый Рышардавіч ведаюць, што праз пэўны час, калі да іх сям’і не будзе ніякіх заўваг, яны будуць зняты з уліку па катэгорыі СНС, і сам успамін пра гэта стане проста нядобрым сном. Гэта цалкам у іх сілах. У гэтым упэўнены і яны самі, і ўсе, хто працуе з іх сям’ёй. І хочацца верыць, яны не падвядуць.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!