Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 17 °C

Радасці вам — на Калядныя святы!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 3

Пост опубликован: 24.12.2021

С Рождеством!
Уважаемые священнослужители и верующие римско-католической церкви! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Рождества Христова! Это праздник, несущий любовь, добро и милосердие, призывающий внимательно взглянуть на свою жизнь, дела и поступки. На протяжении многих веков Рождество дарит людям неугасающий свет веры и надежды.
Пусть яркий свет Вифлеемской звезды принесет в ваши дома благополучие, удачу, умиротворение. Дорогие друзья! Желаем вам счастливых дней, крепкого здоровья, семейного счастья и душевной гармонии!



Пусть рождественское настроение не покидает вас на протяжении всего года, вдохновляя на добрые дела.
Несвижский районный исполнительный комитет.
Несвижский районный Совет депутатов.

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!
Хрыстус нарадзіўся, свет узвесяліўся! Так спяваем мы ў час Божага нараджэння.
Напэўна, гэты год быў складаны. Мы зведалі шмат цяжкасцей і выпрабаванняў, можа, былі і боль, і смутак. Перажывалі страх ад пандэміі каранавірусу і страх перад тым, што нас чакае ў будучыні. Аднак святы Божага Нараджэння дадаюць нам надзеі, асабліва тады, калі мы чуем такія прыгожыя словы каляднага спеву: Хрыстус нарадзіўся, свет узвесяліўся!
Віншую ўсіх са светлым святам Божага Нараджэння! Жадаю, каб наступны год быў напоўнены радасцю. Жадаю ўсім сустрэцца з жывым і сапраўдным Богам, які дорыць нам надзею на будучыню!
Віншую ўсіх каталікоў, а таксама тых, хто разам з намі святкуе свята Божага Нараджэння! Таксама жадаю братам праваслаўным праз калядны пост добра падрыхтавацца да святаў Нараджэння Хрыстова.
Прашу для ўсіх вас у малітвах ад Маленькага Езуса Божага благаслаўлення на Новы, 2022 год.
Усіх са святамі Божага Нараджэння і надыходзячым Новым годам!
Ксёндз канонік Пётр ШАРКО,
пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата.

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі каталіцкай канфесіі!
Віншую ўсіх вас з галоўным хрысціянскім святам — Нараджэннем Хрыстовым! Жадаю вам добрага здароўя, духоўнай моцы, бадзёрага настрою і прыемных калядных падарункаў. Няхай у вашых сем’ях пануюць згода і лад, у дамах трывала паселіцца ўтульнасць і дабрабыт, на працы акружаюць павага і пашана!
З павагайІван МАМАЙКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Святла і дабра!
Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі каталіцкай канфесіі! Сардэчна віншую вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова! Няхай гэтыя радасныя дні дораць вам шчасце і ўзнёсласць, жаданне рабіць дабро блізкім і незнаёмым. Гэта свята — сімвал надзеі і веры, яднання людзей у імя міру і міласэрнасці.
Жадаю ўсім здароўя і даўгалецця, аптымізму і ажыццяўлення ўсіх жаданняў!
Уладзімір ЛУК,ЯНАЎ, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дарагія землякі, паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з вялікім хрысціянскім святам — Нараджэннем Хрыстовым!
Жадаю вам многа светлых і радасных дзён, даўгалецця, здароўя, шчасця і дабрабыту. Жывіце ў міры і згодзе! Няхай вашы дамы напаўняюць цеплыня і ўтульнасць, а вашы сэрцы і душы — спакой і ласка Боская. Міру ўсім, упэўненасці ў заўтрашнім дні і яркіх поспехаў у вашых справах, скіраваных на далейшы росквіт роднай Беларусі!
Мікалай РАДАМАН,
дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,
старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”.

Паважаныя жыхары Нясвіжа і Нясвіжскага раёна, вернікі каталіцкай канфесіі!
Віншую вас з адным з галоўных святаў кожнага хрысціяніна — Нараджэннем Хрыстовым! Няхай гэты дзень напоўніць вас адчуваннем надыходу чагосьці незвычайнага, цудоўнага, светлага і надасць вам духоўнай і фізічнай моцы для дабрабыту і шчасця ў асабістым жыцці! Жадаю вам непагаснай Веры, Любові, поспеху ў працы і здзяйснення самых запаветных жаданняў у гэтую зімовую чароўную ноч!
Людміла ВІТКО,
дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!