Горячие новости

Абмяркоўваем новы праект Канстытуцыі

0 0

Асаблівая ўвага ў праекце Асноўнага закону нададзена фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці, падтрымцы сямей з дзецьмі і моладзі, клопату дзяржавы аб пажылых людзях і інвалідах. Сямейныя каштоўнасці — гэта прыярытэт беларусскага грамадства. Вельмі важнае значэнне мае і замацаванне на заканадаўчым узроўні паняцця патрыятызму. Таму што сёння менавіта патрыятызм, як і сямейныя традыцыі, у першую чаргу ўплывае на наша грамадства. Мы павінны ганарыцца сваёй дзяржавай. Павінна быць узмацненне патрыятычнага выхавання і ідэалагічнай работы.
Лічу заканамерным, што дадзеныя палажэнні знаходзяць адлюстраванне ў Канстытуцыі.
А як ставяцца да гэтых аспектаў Асноўнага закону несвіжане?

Святлана Антончык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:
— Што самае важнае для чалавека? Гэта жыць і працаваць у незалежнай, мірнай і стабільнай краіне, стварыць шчаслівую сям’ю, выхаваць здаровых і разумных дзяцей, у старасці адчуваць клопат і пад-трымку дзяржавы. Праект новага Асноўнага закону нашай краіны якраз і накіраваны на тое, каб забяспечыць усе гэтыя запыты чалавека. Сёння як ніколі востра стаіць праблема нацыянальнай ідэнтычнасці. Дзе няма моцнай нацыі, няма разумення і салідарнасці паміж людзьмі, там і не будзе суверэннай і незалежнай дзяржавы. Новы праект Канстытуцыі дапоўнены палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці, культурных і духоўных каштоўнасцей


Асаблівая ўвага ў новым Асноўным законе нададзена традыцыйным сямейным каштоўнасцям, падтрымцы сямей з дзецьмі, клопату дзяржавы пра пажылых людзей і інвалідаў — гэта вельмі важныя аспекты.
Безумоўна, новы праект Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Пасля гэтага дакумент будзе вынесены на рэферэндум, дзе непасрэдна беларусамі будзе прымацца рашэнне. Я з упэўненасцю магу сказаць, што новая Канстытуцыя будзе і надалей забяспечваць развіццё нашай краіны, мір і згоду на нашай зямлі. Ад гэтага і залежыць дабрабыт беларусаў.

Гутарыла Святлана ШАТРУН.

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %

Average Rating

5 Star
0%
4 Star
0%
3 Star
0%
2 Star
0%
1 Star
0%

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!