Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Госці з вішнёвай сталіцы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 10.12.2021

Адной з культурных падзей, на якія багаты наш горад, стаў канцэрт народнага хора “Маналіт” з горада Глыбокае Віцебскай вобласці, які называюць вішнёвай сталіцай дзякуючы традыцыйным фестывалям, што праводзяцца там. Летам туды з’язджаюцца госці з розных рэгіёнаў, на цэнтральнай плошчы райцэнтра адбываецца грандыёзнае свята, прысвечанае сакавітай ягадзе.

Сустрэча з гасцямі з Глыбокага адбылася дзякуючы ініцыятыве саліста хору ветэранаў працы нашага горада “Аптымісты” Якава Случака і старшыні народнага клуба ветэранаў “Маналіт” г. Глыбокае Уладзіміра Развадоўскага. Сімвалічна, што прыезд артыстаў з усходняй часткі нашай краіны адбыўся ў Год народнага адзінства, калі нам усім неабходна быць разам, наладжваць сяброўскія і культурныя сувязі.



Самадзейны калектыў з Глыбокага мае ўжо 35-гадовы стаж і мноства выступленняў за гэты перыяд. Кіраўнік хору Тамара Калантай не толькі выдатны дырыжор, але і цудоўны саліст, аўтар музыкі. Пры клубе “Маналіт” працуе хор ветэранаў, вакальныя групы, салісты, чытальнікі. Клуб наведваюць ініцыятыўныя людзі, якія заўсёды задаюць тон, вучаць жыць ярка, правільна. Сярод яго ўдзельнікаў — паэты, кветкаводы, садоўнікі, аматары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2016-м годзе калектыў быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені за ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Не старэюць душой ветэраны”. А праз два гады атрымаў дыплом Галоўнага ўпраўлення ідэалагі-чнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама. Таксама быў удзельнікам акцыі “Свечка памяці” ля помніка ахвярам фашызму ва ўрочышчы Барок. Паслуговы спіс маналітаўцаў даволі значны.

І вось гэты слаўны калектыў прыехаў да нас, каб парадаваць сваім выканаўчым майстэрствам. Артысты выказалі падзяку за магчымасць пабываць у нашым горадзе, за цёплы прыём. А як хораша яны спявалі! Ліліся цудоўныя песні аб Радзіме, аб  каханні. Дружнымі апладысментамі і воклічамі “Брава” гледачы віталі выступленне салістаў Тадэуша Бельскага, Мечыслава Раманчука, Святланы Баброўскай. Паэтка Тамара Ломыш прачытала ўласныя творы аб Радзіме і маляўнічай прыродзе роднага краю. Выдатна справілася з абавязкамі вядучай чароўная Сафія Спірытовіч. Атмасфера ў зале была вельмі ўзнёслая і рамантычная, слухачы з удзячнасцю віталі гасцей з Віцебшчыны, дарылі ім кветкі і словы шчырага прывітання.

Развітанне з гасцямі з вішнёвай сталіцы было вельмі цёплым і сардэчным, дагаварыліся сустрэцца яшчэ. На гэты раз, магчыма, у Глыбокім, калі туды наладзіцца паездка хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты”.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!