Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Вынікі спаборніцтваў падведзены

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 17.12.2021

Самая працяглая  па часавых рамках гарачая пара — корманарыхтоўка.
З мая па лістапад  з невялікімі перапынкамі доўжыцца адпаведны цыкл.
Сёння — гэта галоўнае складаемае поспеху ў жывёлагадоўчай галіне, а значыць, і ў фінансавым дабрабыце гаспадаркі.
Як паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Антончык, бягучы год выдаўся спрыяльным для нарыхтоўкі кармоў, асабліва травяністых.



— Улічваючы сена, сянаж і сілас, у раёне нарыхтавана 171,3 тыс. тон кармавых адзінак, што на адну ўмоўную галаву складае 30,3 ц.к. адз. За кожнай паспяховай вытворчай статыстыкай заўсёды стаяць канкрэтныя людзі, — расказвае Святлана Анатольеўна. — Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі спаборніцтваў сярод трактарыстаў-машыністаў і вадзіцеляў на нарыхтоўцы кармоў і ўручыў пераможцам Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі.
Так, на касьбе траў вызначыліся трактарыст-машыніст ААТ «Гарадзея» Сяргей Івашка, трактарыст-машыніст ААТ «Юшавічы» Алег Баханкевіч і трактарыст-машыніст ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» Дзмітрый Юрашчык.
Лепшымі на зграбанні правяленай масы вызначаны трактарысты-машыністы з ААТ «Юшавічы» Андрэй Лабовіч, ЗАТ «1 Мая» Сяргей Піваварэвіч, ААТ «Гарадзея» Аляксей Кобусь, ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» Сяргей Дуброва і РУП «Э/Б «Свеклавічная» Міхайла Жукаў.
Сярод трактарыстаў-машыністаў, якія паказалі лепшыя вынікі на змяльчэнні і пагрузцы травяной массы, — Мікалай Яшэня з ААТ «Гарадзея», Мікалай Каўбасюк з ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», Аляксандр Макавецкі з ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» і Павел Крэнь з РУП «Э/Б «Свеклавічная».

Пераможцы спаборніцтва Павел Крэнь і Мікалай Ломскі (у цэнтры) разам з намеснікам дырэктара РУП «Э/б «Свеклавічная» Валерыем Яроцкім і старшынёй прафкама Кацярынай Мархель

На адвозцы травяной і сіласнай масы прызнаныя лепшымі вадзіцель аўтамабіля СВК «Агракамбінат Сноў» Вячаслаў Мутылін, трактарыст-машыніст ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Мікалай Кішко, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Сяргей Гаціцкі, трактарыст-машыніст ААТ «Сейлавічы» Яўгеній Коўшаль, трактарыст-машыніст ААТ «17 Верасня» Валерый Дзявойна, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Лань-Нясвіж» Сяргей Кабальнікаў і трактарыст-машыніст РУП «Э/Б «Свеклавічная» Мікалай Ломскі.

Трактарысты-машыністыСВК «Агракамбінат Сноў» Уладзімір Беланоўскі

На прасаванні сена і сянажнай масы лепшымі сталі трактарысты-машыністы Уладзімір Фенько з ААТ «17 Верасня», Уладзімір Беланоўскі з СВК «Агракамбінат Сноў», Мікалай Лепяціла з ЗАТ «1 Мая», Віктар Яцук з ААТ «Лань-Нясвіж», Віталій Манулік з ААТ «Нясвіж-скія Астроўкі», Анатоль Каваленя з ААТ «Грыцкевічы», Дзмітрый Смірноў з ААТ «НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» і Іван Гардзіевіч з ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс».
На уборцы кукурузы на сілас дабіліся лепшых вынікаў трактарысты-машыністы Іван Фурсенка (ЗАТ «1 Мая»), Аляксандр Сукала (ААТ «Нясвіжскія Астроўкі»), Уладзімір Шынгель (ААТ «Лань-Нясвіж») і Дзмітрый Ланкевіч (ААТ «Сейлавічы»).
Па выніках работы на трамбоўцы сенажнай і сіласнай масы вызначыліся Уладзімір Лепяціла з ААТ «Юшавічы», Мікалай Гасюк з ААТ «Сейлавічы», Віктар Лазавік з СВК «Агракамбінат Сноў» і Юрый Зінкевіч з ААТ «Грыцкевічы».
Дзякуючы упартасці, самааддачы і працавітасці гэтых людзей Нясвіжчына дэманструе высокія паказчыкі на нарыхтоўцы кармоў. Віншуем лепшых працаўнікоў з перамогай.

Наталля ІВАНОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!