Час здзяйснення мараў

Новы год — гэта час, калі вельмі хочацца верыць у цуд. І падарыць іншым яго часцінку.

Добрай традыцыяй на Нясвіж-чыне стала правядзенне мерапрыемства “Зімовая казка” з уручэннем навагодніх падарункаў спецыялістамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Нясвіжскага РТЦСАН шматдзетным сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Як паведаміла спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэа-білітацыі РТЦСАН Марына  Шаўчук, на 1 студзеня 2022 года ў раёне сямнаццаць такіх сем’яў. І ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” кожны непаўналетні член сям’і атрымаў цацкі і размалёўку, набытыя за спонсарскія сродкі.

Шматдзетная маці Наталля Гарадкавец падзякавала за хвілінкі радасці, падораныя дзецям, за падтрыманне іх веры ў навагоднія дзівосы дырэктару раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Андрэю Петручэню і спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэа-білітацыі Цэнтра Марыне Шаўчук, якія завіталі павіншаваць сям’ю Наталлі Аляксандраўны з Новым годам. Гаспадыня дома таксама пажадала гасцям здароўя і здзяйснення ўсіх мараў у гэтым годзе ім і ўсім працаўнікам сферы сацыяльнай абароны.

Жадаем усім мамам і татам, якія па нейкіх прычынах перасталі імкнуцца да лепшага, наладзіць сваё жыццё і знайсці ў ім гармонію, каб дзеткі раслі шчаслівымі і здаровымі.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.