Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Аб папраўках ў Канстытуцыю Беларусі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 21.01.2022

Прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывую цікавасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўдзельнікі нарады сабраліся ў шырокім фармаце для таго, каб абмеркаваць прапановы і заўвагі грамадзян па праекце змяненняў у дзеючую Канстытуцыю. “Тут прысутнічаюць члены Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы. Далучыліся спецыялісты, якія напярэдадні ўнясення для ўсенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі дашліфоўвалі яе, балансавалі, рабілі так, каб не было памылак, — сказаў Прэзідэнт. — Аб неабходнасці такой сустрэчы мы з вамі дамаўляліся ў канцы мінулага года. Нагадаю, у краіне больш як тры тыдні ідзе ўсенароднае абмеркаванне змяненняў у дзеючую Канстытуцыю”.



“Мной было прынята рашэнне аб шырокім асвятленні прапанаваных навацый, каб атрымаць зваротную сувязь, ацэнку гэтага праекта ад спецыялістаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, простых людзей, у тым ліку і дзяржслужачых, у цэлым працоўных калектываў і аргані-зацый. Як мне дакладваюць, і тое, што я бачу, прапанаваныя папраўкі выклікалі жывую цікавасць. Сам працэс змянення Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум выклікаюць цікавасць у нашых людзей. Гэта натуральна. У дыялогу ўдзельнічаюць усе групы і слаі насельніцтва”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама адзначыў, што дзяржаўнымі СМІ вядзецца шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа. “Вякаюць і нашы апаненты. Я не памыляюся. Менавіта вякаюць. У мяне аналіз цалкам усіх іх заяў. Яны плятуцца ў хвасце, падхопліваюць любы тэзіс, любую коску і пачынаюць яе не то крытыкаваць, не то абвяргаць. Але тое, што ў іх там робіцца, не паддаецца крытыцы. Цяпер яны ўжо адышлі ад свайго галоўнага лозунга — “Перамены, перамены!” — канстатаваў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў аснове любых змяненняў і перамен якраз павінна ляжаць Канстытуцыя, таму што ўсё павінна быць згодна з законам. “Гэта натуральны працэс перамен. А пачынаць трэба як усе цывілізаваныя і разумныя людзі. Асновай гэтых перамен павінна быць Канстытуцыя, — падкрэсліў Прэзідэнт.— Можна ажыццявіць перамены такім чынам, што будзе горш, чым у Казахстане, — будзе як ва Украіне. Таму ўсё павінна быць планамерным”.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што трэба старацца вучыцца не на сваіх памылках, а атрымліваць вопыт як з памылак, так і са станоўчага ў сяброў, суседзяў і ворагаў. “Гэта не я прыдумаў. Таму мы, выкарыстоўваючы гэтыя прынцыпы, ішлі, развіваліся, рыхтавалі гэтыя змяненні”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У сваю чаргу апазіцыя толькі сцвярджала, што ўсё дрэнна ў частцы прапануемых канстытуцыйных змяненняў. “Я нядаўна гаварыў аб міратворцах. Вы ж ведаеце, якая галоўная мара ў іх была ў сувязі з нашым міратворчым кантынгентам — каб адтуль прывезлі хоць адну цынкавую труну. Гэта што, апазіцыя? Гэта ворагі! Хоць бы неяк хавалі свае мэты”, — прывёў прыклад беларускі лідар.
Што датычыцца абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія з удзельнікаў нарады наведалі працоўныя калектывы, арганізацыі, пабывалі ў рэгіёнах. “Уласна, і сам праект змяненняў Канстытуцыі з’яўляецца вынікам шматлікіх дыскусій, сустрэч, абмеркаванняў на тых жа дыялогавых пляцоўках. Прынамсі, ніхто мяне не можа папракнуць, што ў нас тут была абсалютная дыктатура і мы не давалі магчымасці лю-дзям выказацца. Выказаліся ўсе, хто хацеў бы гэта зрабіць”, — сказаў Прэзідэнт.

БелТА.
Фота прэс-службы
Прэзідэнта Беларусі.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!