Воскресенье, 3 Июль 2022

92 просмотров
Актуально, Новости, Президент

Эфектыўныя адказы на любыя выклікі

Маладая беларуская дзяржава ўмее знаходзіць эфектыўныя адказы на любыя выклікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”.
“У бурлівым моры перамен нам з вамі ўдалося адстаяць незалежнасць Беларусі, вывесці на новы ўзровень эканоміку, захаваць і развіць сацыяльную сферу. Але галоўнае, мы захавалі сябе, менталітэт, годнасць і чыстую душу беларускага народа. Усё тое, што нас аб’ядноўвае і дае магчымасць упэўнена глядзець у будучыню. Час паказаў, што наша маладая суверэнная дзяржава ўмее знаходзіць, калі трэба, эфектыўныя адказы на любыя выклікі”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што пандэмія каранавіруса і прыгранічны крызіс з бежанцамі даюць зразумець, наколькі неабаронены сёння чалавек, калі губляе сувязь з каранямі, з роднай зямлёй, і як важна ў сучасным жорсткім свеце берагчы памяць народа, гістарычную праўду, не дапускаць фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.
Як паведамлялася, па выніках 2021 года прысуджаны пяць прэмій “За духоўнае адраджэнне”. Імі адзначаны прадстаўнікі грамадскіх, рэлігійных, дабрачынных арганізацый, творчыя калектывы.
У іх ліку грамадскія аб’яднанні “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру” і “Патрыёты Беларусі”, калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”, мясцовы дабрачынны фонд імя Аляксея Талая, протаіерэй, настаяцель храма абраза Божай Маці “Усецарыца” ў Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай да-брачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы Кірыл Шолкаў.
За выдатныя дасягненні ў сферы музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, журналістыкі, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 9 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод удастоеных гэтай узнагароды — калектывы ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня” і ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, тэатр эстрады “Кропелька” Мірскага сельскага Дома культуры, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, народны ансамбль танца “Крыжачок” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, загадчык філіяла нумар 15 Цэнтра ганчарства в. Гарадная дзяржаўнай установы культуры “Столінская раённая клубная сістэма” Васіль Казачок, кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў Наталля Клімко.
Сярод лаўрэатаў таксама Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, якому спецпрэмія прысуджана за арганізацыю і правядзенне спартыўна-культурнага фестывалю “Вытокі. Крок да Алімпу”.
Спецпрэміі “Беларускі спартыўны Алімп” прысуджаны спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Ігару Бокаму, старшаму трэнеру нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Артуру Зайцаву, галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ірыне Ляпарскай.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!