Меню
Курс $  3.16 | €  3.66 | ₽100  4.03 |
Погода 16 °C

Выбар жыцця для нашых дзяцей

3 года назад 0 0

Пост опубликован: 27.02.2022

На Школьным участку для галасавання №3 галасуе сям’я Ігара і Святланы Еўтух, вядомая многім нясвіжанам і не толькі як пераможца абласнога этапа конкурсу шматдзетных сем’яў у 2017 годзе.

Ігар Іванавіч працуе ў Нясвіжскай ЦРБ вадзіцелем, Святлана Пятроўна — там жа эканамістам. Яны гадуюць траіх дзяцей: 14-гадовага Данііла, 13-гадовага Міраслава і 7-гадовую Аляксандру.



— Удзел у выбарах або рэферэндумах мы лічым абавязковым, — падзяліўся сваім меркаваннем галава сям’і. — Усё гэта патрабуе немалых фінансавых выдаткаў, таму неразумна рабіць так, каб потым спатрэбілася паўторнае галасаванне. Лепш праяўляць грамадзянскую актыўнасць і рабіць свой выбар адразу.

— Рэферэндум па Канстытуцыі вельмі важны, бо гэта Асноўны Закон дзяржавы, па якім мы жывем і дзякуючы якому ў нас ёсць правы і гарантыі, — далучылася да слоў мужа Святлана Пятроўна. — Таму мы павінны ведаць сваю Канстытуцыю, прымаць удзел у яе змененнях і самае галоўнае — яе выконваць. Бо наш сённяшні выбар — гэта выбар жыцця для нашых дзяцей.

Сям’я Еўтух — ва ўсіх сэнсах адзіная і дружная, як у захапленні здаровым ладам жыцця і паходамі па Беларусі, так і ў павазе да духоўнага свету адзін аднаго: Ігар Іванавіч — праваслаўны, Святлана Пятроўна — каталічка, і ўсе святы шануюцца ў гэтай сям’і аднолькава шчыра. .

— Мы ўсё робім разам, таму і на выбары і рэферэндумы ходзім усёй сям’ёй, — у заключэнне дадалі мае суразмоўцы. — Каб нашы дзеці з дзяцінства прывыкалі выконваць свой грамадзянскі абавязак.

На фота:

Бюлетэнь у скрыню для галасавання кідае самы маленькі член сям’і — Аляксандра.

Аляксандры Еўтух уручаецца памятны сувенір як самаму юнаму госцю ўчастка для галасавання

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!