Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Беларус Дымчанка абараняў Сталінград

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 08.02.2022

У гэтыя лютаўскія дні грамадскасць Беларусі і Расіі ўшаноўвала подзвіг Чырвонай Арміі, якая перамагла нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бітве за Сталінград, што працягвалася з 17.07.1942 г. да 2.02.1943 г. У выніку Сталінградскай бітвы было разгромлена больш за 100 дывізій праціўніка, яго войскі страцілі каля 1,5 млн чалавек. Загінулі больш за 643 тыс. савецкіх воінаў. Перамога ў Сталінградскай бітве стала пачаткам карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.



У гэтай эпахальнай бітве ўдзельнічалі тысячы беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Былі там і жыхары Нясвіжскага раёна. Сёння мы раскажам пра аднаго з іх — Яфіма Андрэевіча Дымчанку, ура-джэнца Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Раней газета ўжо расказвала пра ветэрана.
Вайна застала Яфіма Дымчанку ў Баранавічах. Некалькі малодшых каман-дзіраў селі ў машыну і паехалі на ўсход, павезлі дакументы. Трапілі ў Нясвіж, дзе на вуліцы Камсамольскай сустрэлі тры нямецкія танкі. Фашысты скамандавалі: “Рукі ўгару!”. Яфім Андрэевіч выстраліў з нагана ў немца, той упаў. Танкісты пачалі абстрэльваць машыну з савецкімі воінамі. Загінулі 20 чырвонаармейцаў. Яфім Андрэевіч з узбекам Асабулаевым праз агароды прабраліся ў гарадскі парк, прайшлі на тэрыторыю ваеннай часці, знайшлі там пакінуты цягач на гусенічным хаду і на ім прарваліся праз в.Фальваркоўцы на Сейлавічы. Па прасёлачных дарогах дабраліся да Пухавічаў, дзе здалі ў ваенкамат цягач і дакументы і ўліліся ў пяхоту. Яфім Дымчанка служыў у пяхотнай часці, быў паранены, лячыўся ў Смаленску і Туле. Потым трапіў у танкавую часць Паўднёва-Заходняга фронту, удзельнічаў у баях ва Украіне. Ішлі бесперапынныя схваткі з ворагам, былі крыўдныя адступленні. А колькі зямлі трэба было перавярнуць, каб закапаць танк, абсталяваць агнявыя пазіцыі!

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Яфім Андрэевіч Дымчанка
(выкарыстана фота з раённай газеты “Чырвоны сцяг”, 1995 г.)

У 1942-43 гадах Яфім Дымчанка ваяваў на Сталінградскім фронце. У якасці камандзіра роты ездзіў атрымліваць новыя танкі ў Ніжні Тагіл, а затым накіроўваў іх у Ста-лінград. За гэты горад вёў разам з аднапалчанамі жорсткія, кровапралітныя баі. Тры разы хадзіў у атакі на нямецкія танкі. Скрыгат металу і ўзрывы боепрыпасаў яшчэ доўга стаялі ў вушах і ў мірны час.
Яфіма Андрэевіча два разы раніла. Лячэнне праходзіў ён у Чкалаве і Уральску. Пасля быў накіраваны ў 18-ы франтавы аўтамабільны полк 3-га Беларускага фронту. Дастаўляў боепрыпасы на перадавую, вазіў снарады да “кацюшаў” з Масквы. Ва Усходняй Прусіі звозіў на склады нямецкую тэхніку, некалькі разоў яго машыну бамбілі варожыя самалёты. Колькі разоў выратоўвала салдата ад смерці выкапаная ў зямлі ячэйка, акоп, за брустверам якога можна было схавацца.
За баявыя заслугі на Паўднёва-Заходнім фронце Я.А. Дымчанка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Другі такі ж ордэн атрымаў за абарону Сталінграда. Дарэчы, і медаль “За абарону Сталінграда” быў зацверджаны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у снежні 1942 г., яго атрымалі больш за 700 тысяч удзельнікаў бітвы.
Яфім Андрэевіч быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і медалём “За ўзяцце Кенінг-сберга”.
Службу ён закончыў у Нясвіжы. Тут і застаўся пасля дэмабілізацыі.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!