Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 6 °C

“ЧАС – ХУТКАЯ РАКА…”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.03.2022

15 сакавіка ў малой выставачнай зале палаца Радзівілаў у Нясвіжы у рамках мерапрыемстваў па правядзенню Года гістарычнай памяці адкрыецца выстава-атракцыён па матывах творчасці ветэрана беларускай анімацыі, мастака і рэжысёра Алы Мацюшэўскай.
Панараму беларускай анімацыі нельга ўявіць без самабытнага і ўнікальнага талента мастака-пастаноўшчыка Алы Мацюшэўскай. Гэтаму майстру падуладна ўсё – і стылістыка дзіцячага малюнка ў стужцы “Лыжка для салдата”, і глыбокае пранікненне ў візуальнае мысленне Марка Шагала ў карціне “Марк Шагал. Пачатак”, і тонкае адчуванне эпохі Адраджэння ў фільме “Дантэ. Беатрычэ”. Майстэрства Мацюшэўскай надае нашай анімацыі дыханне высокай выяўленчай культуры і нясе выразнае пачуццё стылю.



На выставе прадстаўлены аўтарскія эскізы Алы Мацюшэўскай, якія сталі асновай фонаў і вобразаў герояў амаль двух дзясяткаў мультфільмаў студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і адлюстроўваюць творчы пошук аўтара, асноўныя этапы яго працы – раскадроўка (выяўленчы канспект будучага фільма), падрыхтоўчыя і стылявыя эскізы і, нарэшце, кадры з гатовых фільмаў, многія з якіх, дарэчы, адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў менавіта за выяўленчае вырашэнне.
Арганічна дапаўняе і ўзбагачае экспазіцыю серыя гульнёвых атракцыёнаў (аптычных ілюзій) на аснове кадраў і персанажаў прадстаўленых фільмаў, а таксама тэматычныя інсталяцыі і фотазона.
Пазнаёміць наведвальнікаў з багатым і шматгранным мастацкім светам Алы Мацюшэўскай, перадаць ім адчуванне святла, цяпла і радасці, якое пранізвае яе творчасць, – так можна сфармуляваць звышзадачу ўсіх элементаў арыгінальна аформленага выставачнага праекта “Час – хуткая рака…”.
На працягу працы выставы яе прадметная экспазіцыя будзе дапаўняцца экраннай рэтраспектывай лепшых мультфільмаў Алы Мацюшэўскай.
Выстава працуе штодня з 09:00 да 18:00 (квіток можна набыць да 17:00)
з 1 мая па 30 верасня – з 10:00 да 19:00 (квіток можна набыць да 18:00)
Месца правядзення выставы: г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2
Палацавы ансамбль Радзівілаў
Тэл. для даведак: +375 1770 20602, +375 29 5518051 +375 29 1903149

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!