Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

З удзячнасцю за працу

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.03.2022

Працоўныя людзі, кампетэнтныя спецыялісты, безумоўна, каштоўны рэсурс у любой сферы дзейнасці. Тыя, хто дакладна ведае сваю справу і верна служаць ёй, хто не проста выконвае свае абавязкі, але і аддае частку душы сваёй рабоце. На ўрадлівай Нясвіжскай зямлі такіх прыкладаў шмат. Асабліва важна, калі праца людзей не застаецца без увагі і абавязкова заахвочваецца.



Напрыканцы мінулага тыдня ў філіяле “Гарадзейскае хлеба-прыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў” на заслужаны адпачынак правялі Пятра Іванавіча Агейку. Гэтай арганізацыі ён аддаў 19 год добрасумленнай працы, прыйшоўшы ў 2002 го-дзе на пасаду кіраўніка з ЭБ “Ганусава”. У свой час адвучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі г. Горкі. Працоўную кар’еру пачынаў слесарам у Ганусава, а завяршыў яе тут, на Гарадзейскім хлебапрыёмным прадпрыемстве, намеснікам дырэктара па агульных пытаннях.
Сонечным днём у актавай зале сабраўся працоўны калектыў, кіраўніцтва філіяла і раёна.
З уступным словам выступіў дырэктар прадпрыемства Сяргей Гук:
— Толькі самыя лепшыя ўспаміны пра Вас застануцца з намі, паважаны Пётр Іванавіч! — агучыўшы паслужны спіс, падагульніў кіраўнік. — У гэты сакавіцкі дзень жадаем Вам перш за ўсё моцнага здароўя. Мы ўсё роўна будзем спадзявацца на Вашу дапамогу, асабліва, калі спатрэбіцца парада. Таму не забывайце, калі ласка, дарогу сюды, на наша прадпрыемства!
Ад усіх супрацоўнікаў і кіраўніцтва Сяргей Міхайлавіч уручыў Пятру Іванавічу Ганаровую грамату і грашовую ўзнагароду.
Са словамі віншавання звярнулася Таццяна Жук — выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама. Уручыўшы кветкі і падарунак, яна падзякавала Пятру Іванавічу за плённую і добрасумленную працу.
Самыя добрыя і цёплыя словы, вершы і пажаданні прагучалі ў гэты дзень і з вуснаў калег, супрацоўнікаў філіяла.
У сваю чаргу Пётр Іванавіч адзначыў:
— Адзінае, аб чым я шкадую, — тое, што пакідаю такі выдатны калектыў. З большасцю мы працавалі з самага пачатку, як толькі я прыйшоў сюды, і да сённяшняга дня. Хачу пажадаць кожнаму з вас здароўя, бадзёрасці духу, дастатку прадпрыемству, і часцей сустракацца ўсім нам толькі з добрай нагоды.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!