Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Аб неабходнасці стварэння новага рэгулятара ў лічбавай сферы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Рашэнне аб стварэнні новага рэгулятара ў лічбавай сферы павінна быць узважаным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад па праекце ўказа аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі.
Стварэнне профільнага дзяржоргана ў сферы лічбавага развіцця ўжо разглядалася на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Ураду было даручана дапрацаваць праект адпаведнага ўказа Прэзідэнта.



“Мы гэта пытанне адклалі да сённяшняга дня, каб прыняць узважанае рашэнне. У нас ёсць Міністэрства адпаведнае. Размова ідзе не проста аб перайменаванні, а стварэнні новага органа на базе гэтага Міністэрства. Тады было пастаўлена пытанне, трэба гэта рабіць ці не трэба, што гэта нам дасць, калі мы, пераймяноўваючы і ўдасканальваючы цяпер дзеючую структуру, надзяляем яе дадатковымі паўнамоцтвамі. Ці нельга гэта зрабіць у рамках існуючай нарматыўнай прававой базы, калі трэба падшліфаваць, і існуючага органа кіравання — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі? Ці трэба нам рабіць гэтыя крокі?” — спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі быў прыняты дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі, разгортваецца дзяржпраграма “Лічбавае развіццё Беларусі”. У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны цэлы блок таксама прысвечаны гэтай праблематыцы. “Я заўсёды апасаюся, каб мы не пабеглі наперадзе паравоза і дзеля сённяшняга дня, нейкай моды не рабілі якія-небудзь крокі, — сказаў Прэзідэнт. — Вось модна цяпер: “Лічбавізацыя, лічбавізацыя”. Часам многія не разумеюць, што такое лічбавізацыя. Але тым не менш гэта модна”.
“Хацеў бы пачуць за і супраць стварэння гэтага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі. Як мы гэту Мінлічбу ствараем ці не ствараем, што атрымаем, а, можа, сапраўды, спяшацца не трэба”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прапрацаваць адпаведнае пытанне раней таксама было даручана і Нацыянальнай акадэміі навук. Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, каб быў альтэрнатыўны пункт гледжання. “Усё ж такі вучоныя ёсць вучоныя. Яны дакладна разумеюць і бачаць, што робіцца ў гэтай сферы ў краіне. Каб мы, не дай Бог, не прынялі няправільнае рашэнне. Але калі патрэбна, калі гэта дасць пэўны эфект, бу-         дзем займацца гэтым пытаннем”, — сказаў Прэзідэнт.
Старшыня Прэзідыума Нацыя- нальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў адзначыў, што праект указа быў дасканала прааналізаваны. “Напрамак, калі падыходзіць да яго адказна, вельмі шырокі. Размова ідзе аб перабудове на лічбу ўсіх сфер дзяржкіравання, эканомікі і грамадства”, — сказаў ён.
Што датычыцца мэта- згоднасці пераўтварэння дзеючага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Уладзімір Гусакоў лічыць, што неадкладнай неабходнасці ў гэтым няма: “Перш за ўсё, мэтавыя функцыі старога міністэрства і новага (прапануецца перайменаваць у Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі. — Заўвага БелТА), як гэта вынікае з назвы, прыкладна аднолькавыя. Дзеючая назва нават больш ёмістая, мае больш шырокі ахоп сфер кампетэнцый. Інфарматызацыя ўключае і лічбавае развіццё, і рабатызацыю, захоўванне, апрацоўку і перадачу даных, штучны інтэлект, іншыя напрамкі”.
Разам з тым Уладзімір Гусакоў прызнаў, што прапанаваная новая назва гучыць больш сучасна, але нацэльвае на больш канкрэтную сферу — лічбу.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!