Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

Ветеранской организации — 35лет

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 06.04.2022

У мінулую пятніцу ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 35-гадоваму юбілею Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Як расказаў у сваім выступленні старшыня Нясвіжскага раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі, ветэранскі рух у нашым раёне ўзнік яшчэ ў 1962 годзе. Для правядзення ваенна-патрыятычнай работы сярод моладзі была створана Рада ветэранаў вайны. Старшынёй быў абраны Аляксандр Кузьміч Рыбакоў, а ў 1977 годзе яго змяніў Уладзімір Пятровіч Гуль.



20 лютага 1987 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя ветэранаў вайны і працы Нясвіжскага раёна, на якой былі сфарміраваны кіруючыя органы раённай ветэранскай арганізацыі. Першым старшынёй раённай арганізацыі ветэраны абралі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, палкоўніка ў адстаўцы Івана Сяргеевіча Мурына, які працаваў на гэтай пасадзе да снежня 2005 года. Пасля чаго яго змяніў цяперашні старшыня — Генадзь Віктаравіч Пашкоўскі.
Цяпер у склад арганізацыі ўваходзяць 23 пярвічныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць 11 тысяч пенсіянераў, з іх два ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, тры працаўнікі тылу, шэсць малалетніх вязняў, адзін жыхар блакаднага Ленінграда.
Галоўныя напрамкі работы ветэранскай арганізацыі — гэта клопат аб пажылых людзях, патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, арганізацыя вольнага часу пажылых лю- дзей і многія іншыя бакі жыцця людзей старэйшага пакалення. Ветэраны арганізацыі актыўна працавалі падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года ў скла-дзе ўчастковых выбарчых камісій і ў якасці наглядальнікаў на выбарчых участках.
Нясвіжскі раённы савет ветэранаў дзейнічае ў цесным узаемадзеянні з кіраўніц-твам раённага выканаўчага камітэта, актыўна супрацоўнічае з установамі адукацыі, РК ОО «БРСМ», прафсаюзамі, РК КПБ пры правядзенні знакавых акцый на тэрыторыі раёна.
Ветэраны ўдзельнічаюць у розных клубах па інтарэсах пры РТЦСАН, у валанцёрскім руху выставах народнай творчасці ў раёне і за яго межамі, прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да дзяржаўных свят і памятных дат, спаборнічаюць у конкурсах “Ветэранскае падвор’е”, “Бабуля з дзядулем”. Актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі прымаюць Г.І. Ярмалінская, У.А. Пучко, А.В. Вальтэрас, С.У. Сулім, А.М. Саланцоў, А.Т. Казлоўцаў і іншыя.
Словы шчырай удзячнасці за разуменне праблем пажылых людзей Генадзь Пашкоўскі выказаў дырэктару ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васілю Халопіцу, дырэктару ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Здановічу, старшыні райкама прафсаюза АПК, старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлане Антончык, дырэктару ЗАТ «Аблрапсаграсервіс» Аляксандру Стацкевічу, якія аказалі пасільную спонсарскую дапамогу Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў.
Ад імя раённай улады і сябе асабіста віноўнікаў урачыстасці павіншаваў з юбілеем іх арганізацыі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў.
— 35 гадоў — гэта дастойны перыяд у дзейнасці любой арганізацыі. За гэты час можна, па-першае, паказаць, ці патрэбна такая арганізацыя, а па-другое, якую карысць яна прыносіць людзям. І мы бачым, што сённяшнім нашым юбілярам удалося прадэманстраваць, што Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў трэба жыць і трэба дзейнічаць, таму што яе ўдзельнікі смела і пераканаўча перадаюць свой жыццёвы і працоўны вопыт маладому пакаленню. Людзі, якія ў свой час прыносілі карысць дзяржаве, цяпер даюць штуршок для моладзі, якая, гледзячы на іх, будзе імкнуцца развіваць сваю краіну, змяняць яе да лепшага.
Аляксандр Мікалаевіч падмацаваў свае словы ўзнагародамі, якія ўручыў самым актыўным членам раённай ветэранскай арганізацыі. Падзяку старшыні райвыканкама атрымала яе сакратар Леакадзія Чурак. Падзячныя пісьмы райвыканкама — удзельнік хору “Аптымісты” Канстанцін Макаўчык, старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Анатоль Целяховіч, старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў Гарадзейскага сельвыканкама Іван Бурак.
Свае віншаванні героям дня таксама адрасавалі старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў, намеснік старшыні РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Леўшык, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мухлыніна, першы сакратар Нясвіжскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Марына Шаўчук, дырэктар Нясвіжскага РТЦСАН Андрэй Петручэня. Яны таксама ўзнагародзілі самых актыўных членаў ветэранскай арганізацыі.
Святочны настрой віноўнікам урачыстасці і пачэсным гасцям мерапрыемства стварылі народны ансамбль песні “Забава” і хор ветэранаў “Аптымісты”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!