Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Аб норматворчасці ў новай Канстытуцыі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 22.04.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра юстыцыі Сяргея Хаменку, даручыў неадкладна разгортваць работу па норматворчасці ў развіццё новай Канстытуцыі.
“Мы з вамі дамаўляліся, што вы свежым вокам паглядзіце на Мінюст. І як чалавек, можа, не так звязаны з норматворчасцю і асабліва кант- ролем, арганізацыяй норматворчага працэсу, падумаеце над тым, як удасканаліць работу Міністэрства юстыцыі, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Хацелася б пачуць, якая сітуацыя, якая выканальніцкая дысцыпліна ў вашым ведамстве і як працуюць кадры. Кадравая работа пытаннем нумар адзін заўсёды была, ёсць і будзе. Ваш пункт гле- джання ў сувязі з гэтым”.



Разам з Сяргеем Хаменкам на даклад да Аляксандра Лукашэнкі прыйшла і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як бачаць гэту работу ў Міністэрстве юстыцыі і калі плануецца яе пачаць. Прэзідэнт заўважыў, што заканадаўства павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй на працягу двух гадоў, і гэты час праляціць вельмі хутка. “Таму трэба асноўныя законы прымаць цяпер”, — падкрэсліў ён.
Па інфармацыі БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!