Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Аб карупцыі ў медыцыне

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.04.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, генеральнага пракурора Андрэя Шведа і старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля. Галоўнай тэмай сустрэчы стала барацьба з карупцыяй у медыцынскай галіне.
“Перш за ўсё пытанне ці то філасофскае, ці то ад жыцця: з чаго пачынаюцца войны? Я магу сёння на працягу 5 — 7 хвілін даказаць, што ў аснове любой вайны ляжыць несправядлівасць, а ў аснове несправядлівасці — карупцыя”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды ставілі жорсткія перашкоды супраць распаўсюджвання карупцыйных злачынстваў. “Пры назначэнні за гэтым сталом службовым асобам я заўсёды гавару і ўзнімаю гэта пытанне, і патрабую, каб ні ў якім выпадку, прыйшоўшы на пасаду тую ці іншую, яны не ўвязлі ў карупцыі. Гэта недапу- шчальна! Тым не менш нават у такой сацыяльнай, важнай сферы, як ахова здароўя, ды і ў іншых сферах, у нас з’яўляюцца фігуранты адпаведных артыкулаў крымінальнага закона аб процідзеянні карупцыі”, — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!