Понедельник, 27 Июнь 2022

110 просмотров
Президент

Аб стварэнні ў Курскай вобласці сумесных вытворчасцей

Беларусі і Курскай вобласці неабходна пераходзіць ад простага гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам.
У 2020 годзе ў Курскай вобласці была прынята Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года. Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць беларускага боку ўдзельнічаць у праграмах па мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі расійскага рэгіёна. “Думаю, што Беларусь у рэалізацыі гэтых планаў знойдзе сваё месца”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
“Нам неабходна пераходзіць ад простага гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей. Перспектыўным уяўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў, можа, нават пачынаючы са зборкі тэхнікі, якая патрэбна будзе ў вашым рэгіёне”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць вялікі і паспяховы вопыт кааперацыйнага ўзаемадзеяння па выпуску розных відаў тэхнікі — ад аўтамабільнай да сельскагаспадарчай. “Можам падзяліцца напрацоўкамі”, — прапанаваў ён.
БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!