Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Духоўнае свята ў Нясвіжы аб’яднала гараджан усіх узростаў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.06.2022

У чацвер у Нясвіжы ўрачыста адзначылі свята Божага Цела з удзелам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Для яго гэта была першая на пасадзе Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Праяўленнем веры нясвіжскіх католікаў стала Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада, якая адбылася на заканчэнне святой Імшы. Святары па чарзе неслі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце да чатырох прыпынкаў, першы з якіх быў каля гістарычнай Слуцкай брамы. У капліцы над брамай некалі знаходзіўся асабліва шанаваны тутэйшымі вернікамі абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з Дзіцяткам Езусам на руках.  Ад Слуцкай брамы працэсія скіравалася да Ратушнай плошчы, а адтуль прайшла па гістарычных вуліцах і новых кварталах горада. Пасля апошняга прыпынку, які адбыўся побач з парафіяльнай плябаніяй, пробашч парафіі ксёндз-канонік Пётр Шарко падзякаваў гарадскім уладам і службам парадку за бяспеку падчас шэсця. У святыні ўдзельнікі ўрачыстасці праславілі Бога спевам старажытнага гімна Te Deum, а на заканчэнне арцыпастыр удзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам жыхарам горада — старажытнага і заўсёды маладога. Іерарх заўважыў, што ў працэсіі ішло шмат дзяцей, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія неслі рэлігійныя сімвалы і пасыпалі пялёсткі духмяных півоняў і іншых чэрвееньскіх кветак перад Эўхарыстычным Хрыстом. Іерарх таксама заахвоціў моладзь сваёй прысутнасцю рабіць Касцёл маладым, напаўняючы яго сваёй жыццярадаснасцю, юнацкім запалам і энтузіязмам. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў Богу за прыгожую ўрачыстасць, а таксама скіраваў словы падзякі пробашчу, нясвіжскім вернікам і ўладам горада. Прадстаўніком ад іх у свяце прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў.



 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!