Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Лукашэнка — кіраўніцтву прампрадпрыемстваў: з імпартазамяшчэннем будзем на вас паднаціскаць, гэта шанц

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе актыўнага ўключэння прампрадпрыемстваў краіны ў работу па імпартазамяшчэнні. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск.
“Мы будзем на вас паднаціскаць. Імпартазамяшчэнне — гэта шанц. З аднаго боку, шанц. З другога боку, цяжкая работа, — сказаў Прэзідэнт. — Нам трэба задзейнічаць вытворчасці, якія цяпер не вельмі працуюць. Трэба прыцягнуць такія прадпрыемствы, загрузіць”.



Кіраўнік дзяржавы заслухаў грунтоўныя даклады кіраўнікоў прампрадпрыемстваў. Размова ў тым ліку аб геаграфіі паставак, праходжанні плацяжоў, складскіх запасах.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу і на важнасці развіцця сувязей з дружалюбнымі краінамі. Гэта не толькі Расія, але з буйных дзяржаў — Кітай. Вялікі патэнцыял Прэзідэнт бачыць і ва ўзаемадзеянні з Індыяй, з паслом якой ён гэтымі днямі правёў сустрэчу.
“За Расіяй замацаваны прэм’ер, за Кітаем — першы віцэ-прэм’ер, за Індыяй з учарашняга дня — міністр замежных спраў. Але і без вас нічога не будзе. Працуем!” — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да дырэктарскага корпуса прампрадпрыемстваў.
“Калі Мінпрам вытрымае, то і краіна будзе працаваць”, — пад- крэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Падрабязна аб дзейнасці ў галіне імпартазамяшчэння кіраўніку дзяржавы далажылі кіраўнікі такіх прадпрыемстваў, як “Бабруйск- аграмаш”, Мінскі маторны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, холдынгаў “Аўтакампаненты”, “Ніва-Холдынг”, “АМКАДОР”, “БЕЛАЗ-Холдынг”, Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН, “Белкамунмаша”. Было падкрэслена, што на кожным з прамысловых аб’ектаў на працягу апошняга часу вядзецца сістэмная работа па імпартазамяшчэнні і максімальнай лакалізацыі вытворчасці прадукцыі. Прычым у шэрагу выпадкаў важна не толькі скарацечная фінансавая выгада, але і доўгатэрміновыя перавагі, калі вытворца можа кіраваць рэсурсамі, быць упэўненым, што своечасова атрымае неабходныя дэталі і кампаненты.
Размова ішла таксама аб рэалізацыі перспектыўных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў, аб найноўшых распрацоўках айчыннага Мінпрама. Сярод узораў такой тэхнікі будучага быў прадстаўлены, напрыклад, электрагрузавік “Белкамунмаша”.
Прэзідэнт дэталёва пацікавіўся станам спраў на прадпрыемствах, наяўнасцю праблем, пытаўся, якая дапамога для развіцця патрэбна з боку дзяржавы. Грунтоўная размова прадоўжылася і на базе “Белшыны”, дзе Прэзідэнт наведаў падрыхтоўчы, каландравы і зборачны цэхі. У гэтым годзе за першыя пяць месяцаў на прадпрыемстве было выраблена больш за 1,7 млн шын. За студзень-красавік на экспарт было пастаўлена тавараў на суму $8,8 млн, што на 14 працэнтаў больш за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года. Працуюць тут больш як 6,7 тыс. чалавек. “Здаецца, што ўвесь Бабруйск на прадпрыемстве працуе, — заўважыў Прэзідэнт у час размовы з працоўным калектывам. — Раней столькі маладых людзей тут не было. Гэта таксама добра. Значыць, прадпрыемства глядзіць у будучыню”.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усяму працоўнаму калектыву: “Дзякуй вам, што ў цяжкі час не кінулі прадпрыемства. Калі ў гэтым і наступным годзе сціснуўшы зубы вытрымаеце — мы ўсе вытрымаем. Іншая будзе краіна. Гэта я вам гарантую”.
У сваю чаргу работнікі “Белшыны”, ведаючы аб спартыўных захапленнях кіраўніка дзяржавы, паднеслі ў падарунак Прэзідэнту хакейныя шайбы, вытворчасць якіх асвоілі на прадпрыемстве.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!