Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Людзі ў белых халатах: дзеля будучых маладых кадраў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Праблема фарміравання прафесійных інтарэсаў у школьнікаў мае вялікае значэнне для сённяшняга працоўнага рынку. Падрыхтоўка выпускнікоў школ да ўсвядомленага выбару прафесіі — важная сацыяльна-педагагічная задача школы, бо прафесійнае самавызначэнне для кожнага чалавека з’яўляецца абавязковай умовай дасягнення поспеха ў рабоце, задавальнення ад яе выканання і руху наперад па службовай лесвіцы, падрыхтоўкі граматных прафесійна мабільных спецыялістаў, якія здольны паспяхова адаптавацца



да зменлівага сацыяльна-эканамічнага і прафесійна-вытворчага асяроддзя.

Да слухачоў звяртаеццаўрач-педыятр (загадчык) педыятрычнага аддзялення Вольга Салановіч

Менавіта з гэтай нагоды ў апошнюю сераду вясны Нясвіжская ЦРБ арганізавала для вучняў старэйшых класаў гарадскіх школ Дзень адкрытых дзвярэй. Сустрэча пачалася з невялікай прэзентацыі ўстановы і накірункаў яе сённяшняй дзейнасці. Як адзначыў у сваім звароце да школьнікаў выконваючы абавязкі намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Максім Брунько, за апошнія гады аўтарытэт прафесіі медыка значна павялічыўся. У многім гэтаму пасадзейнічала барацьба з каранавіруснай інфекцыяй.
— Я думаю, калі нехта з вас зацікаўлены медыцынскай сферай — ці лекарскай справай, ці спецыяльнасцю сярэдняга медыцынскага работніка — можаце не сумнявацца ў запатрабаванасці гэтай дзейнасці: вы будзеце мець магчымасць для прафесійнага і кар’ернага росту, які ў сваю чаргу, вядома, будзе адпаведна ацэньвацца ў грашовым эквіваленце, а таксама атрымліваць маральнае задавальненне ад таго, што робіце, — адзначыў Максім Юр’евіч.

Наведвальнікі знаёмяцца з абсталяваннем кабінетакамп’ютарнай тамаграфіі

Раённая бальніца разлічана на 276 коек, калі дадаць сюды месцы
на базе Гарадзейскай гарадской бальніцы, то іх будзе 361.
Амбулаторна-клінічная сетка прадстаўлена
10 падраздзяленнямі, магутнасцю 1000 наведванняў за змену.
Працуе 8 урачэбных амбулаторый і 17 фельдшарска-акушэрскіх
пунктаў. Матэрыяльна-тэхнічная база дазволіла ўтварыць
міжраённыя аддзяленні, якія абслугоўваюць не толькі
Нясвіжскі раён, але і найбліжэйшыя — Стаўбцоўскі,
Уздзенскі, Капыльскі, Клецкі (уралагічнае, аддзяленне
праграмнага гемадыялізу, аддзяленне пералівання крыві
і трансфузіялогіі, мамаграфічны кабінет
і кабінет рэнтгена-камп’ютарнай дыягностыкі — самыя буйныя).
У бальніцы працуюць 850 чалавек, сярод іх 129 урачоў,
399 — работнікі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, 322 —
малодшы медыцынскі персанал і іншыя. Укамплектаванасць
установы высокая, складае 96 %. У 2021 годзе да працы
прыступілі 25 маладых спецыялістаў: 13 урачоў і 12 работнікаў
медыцынскага персаналу. З іх 10 — ураджэнцы Нясвіжчыны,
3 — Мінскай вобласці.

Таксама прамоўца падкрэсліў магчымасць мэтавай падрыхтоўкі, якую прадастаўляе Нясвіжская ЦРБ, і на сваім вопыце адзначыў перавагі такога выбару. Затым перад школьнікамі выступіла начальнік аддзела кадраў Марына Шынгірэй. Яна рассказала пра тое, што прадугледжвае прафесія медыка і падкрэсліла статус медыцынскіх работнікаў, якія ў грамадстве заўсёды былі і будуць на асаблівым рахунку. Марына Георгіеўна паведаміла пра структуру раённай бальніцы, некалькі слоў адвяла Гарадзейскай гарадской бальніцы як асобнаму структурнаму падраздзяленню і звярнула ўвагу на будаўніцтва новага корпуса паліклінікі.

У кабінеце ўрача агульнай практыкі школьнікі пачулі пра работу не толькі доктара, але і медыцынскай сястры. У залежнасці ад месца і спецыфікі работы медсястра мае розную  спецыялізацыю. Палатная медсястра даглядае хворых, якія ляжаць у стацыянары; працэдурная — робіць уколы, прышчэпкі, бярэ кроў на аналізы, робіць перавязкі; участковая — вядзе хворых на давераных ёй участках, праводзіць працэдуры на даму; рэанімацыйная медсястра даглядае цяжка хворых пацыентаў, корміць, перавязвае, перасцілае ложак, ставіць зонд, кропельніцы, рыхтуе да УГД і аперацый; медсястра ў прыёмным аддзяленні накіроўвае пацыентаў згодна з дакументам на шпіталізацыю, слухае скаргі і адпраўляе да дзяжурнага ўрача, а таксама дапамагае доктару пры аглядзе хворага, выконвае яго рэкамендацыі. Фельчар працуе на ФАПе, у амбулаторыі або на хуткай дапамозе, у здраўпунктах ці школах

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!