Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Там, дзе музы падрастаюць

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

З 17 па 19 мая ў Нясвіжы праходзіў ХІІІ рэгіянальны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука
пад назвай “Старажытныя музы Нясвіжа”.
Цяжка пераацаніць ролю сапраўднага пленэру для падрастаючага мастака. Зрабіць выявы краявідаў, стварыць кампазіцыю на гістарычную тэму, падрасці ў майстэрстве побач з аднадумцамі — з гэтай мэтай спяшаліся ў вясновыя дні юныя мастакі з розных мясцін Беларусі. На свята выяўленчага мастацтва да нас прыехалі ўдзельнікі з 15 мастацкіх школ і школ мастацтваў з розных куткоў Беларусі.



Першы дзень быў насычаны: ён уключыў ў сябе ўрачыстае адкрыццё пленэру ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка, гутарку і найцікавейшую экскурсію загадчыка аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці сектара “Палацавы ансамбль “НГКМЗ “Нясвіж” Аляксея Будніка, адкрыццё выставы юнай мастачкі Соні Аракчэевай з Мінска ў цэнт- ральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, работу на свежым паветры.
Тэму сёлетняга пленэру інспірыравалі супрацоўнікі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, прысвяціўшы яе пачатку XVIII ст. у Нясвіжы, жыццю і творчасці Уршулі Радзівіл і Міхаіла Казіміра Рыбанькі. Без такой інтэ- лектуальнай падтрымкі не атрымалася б настолькі багатая гістарычнымі ўкрапленнямі пленэрная работа. Тэма натхніла маленькіх мастакоў, і ў намінацыі “Кампазіцыя” з’явіліся асабліва цікавыя работы.
Нягледзячы на надвор’е, юныя мастакі імкнуліся папрацаваць з натуры, бо гэта самае асноўнае на пленэры. Кіраўнікі каманд вызначылі добрую арганізацыю ўсяго мерапрыемства, што, безумоўна, з’яўляецца заслугай калектыву арганізатараў, адміністрацыі Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў.
Вынікі падводзіліся ў гарадской Ратушы, усе ўдзельнікі атрымалі ганаровыя граматы, кожнаму дасталіся памятныя сувеніры з рук прадстаўніка НГКМЗ “Нясвіж” Аляксея Будніка. Журы на чале са старшынёй ГА “Беларускі саюз мастакоў” Глебам Отчыкам і разам з сябрам гэтага саюза мастачкай Дар’яй Сумаравай-Копач прысудзіла Гран-пры 15-гадовай Дзіане Дудар, навучэнцы Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломамі трох ступеняў узнагароджаны 18 пераможцаў у дзвюх намінацыях і трох узроставых групах.
На вышыні аказаліся і 13-гадовыя нясвіжскія мастакі Арсеній Лагіновіч і Аляўціна Лагвіненка, якія атрымалі дыпломы І ступені ў намінацыях “Пленэрны пейзаж” і “Пленэрная кампазіцыя” адпаведна.
Як вынік работы мастацкага спаборніцтва, у палацавым комплексе адбылася выстава твораў з калекцыі пленэра “Там, дзе музы падрастаюць”.
Марына КАНАВАЛАВА,
загадчык мастацкага аддзялення Нясвіжскай
дзіцячай школы мастацтваў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!