Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

На парадку дня — другі ўкос траў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

У сельгаспрадпрыемствах раёна поўным ходам ідзе другі ўкос траў. Як паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 4 ліпеня было скошана 1947 гектараў, з іх убрана 1265 (65 % ад скошанага). Найбольшы аб’ём гэтай работы выкананы ў ААТ “Гарадзея” — адпаведна 479 і 464 га. У ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” скасілі 285 га траў, у СВК “Агракамбінат Сноў” — 250, у ААТ “17 Верасня” і “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — па 241 га.



Зыходзячы з лідарства гарадзейцаў на кармавых угоддзях, мы і патэлефанавалі ў гэтую гаспадарку. Вось што расказаў намеснік начальніка вытворчасці па механізацыі адкрытага акцыянернага таварыства Дзяніс Ліхута:
— На касьбе траў у нас працуюць механізатары Сяргей Івашка і Аляксандр Касмовіч. За дзень удваіх кладуць у валкі гектараў 100 — 110, па меры неабходнасці, каб траву іх калегі паспелі правяліць ці прасушыць і ўбраць, каб яна не залежвалася ў полі — высокая якасць назапашанага корму з’яўляецца залогам добрай прадуктыўнасці статка. Разбіваюць валкі Уладзімір Вялеська і Сяргей Бука, зграбаюць Васіль Каліноўскі, Аляксей Кобусь, Уладзімір Мароз і Віктар Абрагімовіч.
На сянаж травяную масу падбіраюць і здрабняюць механізатары Мікалай Яшэня, Сяргей Варвашэня і Алег Банецкі. На адвозцы яе да траншэй занята 10-11 транспартных адзінак, аўтамашын і трактараў. Трамбуюць траву ў сянажных траншэях Максім Гушчэня, Генадзь Тоўт, Аляксандр Лісок. Хутка запаўняюцца спажыўным кормам ёмістасці каля фермаў “Копцеўшчына”, “Дубрава”, “Сту- дзёнкі”, “Вялікая Лысіца”.
Ладзяцца справы ў гарадзейцаў і на нарыхтоўцы сена. Прэс-падборшчыкамі яго цюкуюць Сяргей Кавальчук, Аляксандр Парфімовіч і Дзмітрый Абрамовіч.
На раніцу панядзелка ў гэтай гаспадарцы было нарыхтавана 1066 тон сена — 115 % да задання, 10678 т сенажу — 56 % ад неабходнага.
У цэлым па раёне сенажу закладзена крыху болей за 100 тысяч тон (52 %). Найбольшы аб’ём — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Гарадзея”. У працэнтных адносінах у лідарах ідуць “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 89 %, ААТ “Грыцкевічы” (68 %), ААТ “Юшавічы” (57 %), “Гара- дзея” і “Агракамбінат Нясвіжскі” (па 56 %), ААТ “17 Верасня” (55 %).
Сена ў сельгаспрадпрыемствах насушана амаль 5 тысяч тон (51 %). Акрамя гарадзейцаў, з даведзеным заданнем справіліся ў ДП “ЭБ “Свеклавічная” (115 %) і ААТ “Юшавічы” (102 %).
На адну ўмоўную галаву жывёлы па раёне нарыхтавана 6,12 ц кармавых адзінак, у т.л. 13,7 ц — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 9,3 ц — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 7,7 ц — у ААТ “Юшавічы”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
член Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!