Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Спаборніцтвы для ўсіх узростаў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 20.08.2022

У мінулую суботу сярод работнікаў філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” прайшлі спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы, прымеркаваныя да надыходзячага прафесійнага свята — Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.

Пераможцу ў намінацыі “Самая вялікая рыба” Уладзіславу Сухадольскаму ўручае ўзнагароду начальнік філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін



Надвор’е выдалася цудоўным — больш за 100 удзельнікаў, сярод якіх былі не толькі працаўнікі філіяла, але і іх сем’і, і пенсіянеры арганізацыі, атрымалі вялікую асалоду ад свежага паветра і цёплага сонейка, якое адбівалася ў люстэрку адной з сажалак ААТ “Альба”, на якой і праходзілі спаборніцтвы. Спартыўная рыбалка яскрава паказала, што гэты занятак цікавы людзям усіх узростаў, ад малога да вялікага.

Сёлета гэтыя спаборніцтвы, якія ўжо не першы год праводзяцца ў Нясвіжскім УМГ, сталі міжкаманднымі: акрамя саміх арганізатараў, іх калег з філіяла “Упраўленне “ЭКАГАЗ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” і філіяла “Інжынерна-тэхнічны цэнтр ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, у іх прынялі ўдзел і работнікі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.

Аператар ГРС Андрэй Акулік у момант спаборніцтваў

Рыбаловы-аматары спаборнічалі ў намінацыях “Самы клёвы рыбак”, “Камандны ўлоў”, “Самая вялікая рыба”.

У выніку “самымі клёвымі рыбакамі” былі названыя ўсе шасцёра самых юных рыбакоў — дзяцей дарослых удзельнікаў спаборніцтва. У намінацыі “Камандны ўлоў” узнагароды атрымалі капітаны каманд усіх вышэйназваных прадпрыемстваў. І ў намінацыі “Самая вялікая рыба” І месца заваяваў інжынер па электрахімічнай абароне лінейна-эксплуатацыйнай службы Уладзіслаў Сухадольскі, які вылавіў рыбіну вагой 1850 г. Яму крыху саступіў аператар газаразмеркавальнай станцыі Дзмітрый Папок (вага рыбы 1700 г.) і ІІІ месца ў гэтай намінацыі заняў пенсіянер Іван Галубовіч, улоў якога склаў 1350 г.

Усе самыя юныя рыбакі атрымалі ўзнагароды ад арганізатараў

Па выніках спаборніцтваў удзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!