Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Для камфорту мясцовых жыхароў

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.08.2022

Нясвіжскі раён — прыгожы рэгіён Беларусі, у якім камфортна і прыемна жыць. Каб умовы жыцця былі не проста нядрэннымі, але і актыўна развіваліся, усе службы Нясвіжчыны нястомна клапоцяцца пра яе. Асаблівае значэнне для кожнага мясцовага жыхара маюць дарогі. Бо, напрыклад, добраўпарадкаванне аўтамабільных дарог мае на ўвазе забеспячэнне як бяспекі руху транспарту і пешаходаў, так і неабходных выгод пры выкарыстанні ўсіх без выключэння маршрутаў.



На гэтым тыдні ўчастак аўтадарогі “Жанкавічы — Аношкі — Супруновічы” ў раёне аг. Аношкі ўладкоўвалі рабочыя філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ №168”.
— Мы выконваем работы па бягучым рамонце дарогі, — расказ- вае прараб ДРБУ №168 Алена Абраменкова-Гур’ева. — Гэта рамонт асфальтабетоннага пакрыцця, тратуараў, аўтапавільёна. Пасля — вырабім новую разметку, пазначым пешаходныя пераходы, усталюем штучныя няроўнасці, а таксама правядзем частковую замену знакаў. Задач шмат, але ўсё гэта — у рамках праекта па бягучых рамонтах.
Бяспечныя і якасныя дарогі — адна з характэрных асаблівасцяў Нясвіжчыны, і прыемна бачыць, як яны становяцца яшчэ больш бяспечнымі і камфортнымі.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!