Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Для развіцця турыстычнага патэнцыялу

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.08.2022

У рамках распрацоўкі менеджмент-плана кіравання аб’ектам ЮНЕСКА “Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы” ў Малой канферэнц-зале Палацавага ансамбля адбылася нарада прадстаўнікоў музея-запаведніка “Нясвіж”, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскага райвыканкама, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нясвіжскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі з удзелам пробашча рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкана Нясвіжскага дэканата, ксяндза каноніка Пятра Шарко.



У ходзе нарады абмяркоўваліся агульныя палажэнні Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 1972 г., канкрэтныя палажэнні, якія тычацца распрацоўкі менеджмент-плана. Ён уключае ў сябе распрацоўку плана мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву па ахове аб’екта ЮНЕСКА і развіцця турыстычнага патэнцыялу горада. У план будуць уключаны як папулярныя культурныя фэсты “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” і “Музы Нясвіжа”, асеннія кірмашы з прыцягненнем рамеснікаў і фермерскіх гаспадарак, так і больш новыя для гледача фестывалі гістарычнай рэканструкцыі і многае іншае. Плануецца, што ў стварэнне (абмеркаванне) менедж- мент-плана будзе ўцягвацца і мясцовая супольнасць.
На наступных пасяджэннях бу- дзе вырашана, у якім выглядзе кожны жадаючы зможа выказаць свае пажаданні або меркаванні на тэму магчымых мерапрыемстваў так, каб яны былі ўлічаны іх арганізатарамі.
Па выніках нарады былі створаны экспертная і рабочая групы, вызначаны асноўныя абавязкі і напрамкі дзейнасці.
Для даведкі: на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 4 аб’екты, якія ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Акрамя нясвіжскіх славутасцей, сюды ўваходзяць Белавежская пушча, Мірскі замак, геадэзічная дуга Струвэ. “Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы” быў унесены ў гэты спіс у 2005 годзе. У яго склад уваходзяць
Палацавы ансамбль Радзівілаў, ландшафтныя паркі і сажалкі, а таксама Касцёл Божага Цела з пахавальняй.
Соф’я
ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!