Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Ізноў — безнаглядныя сабакі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

У сацыяльнай сетцы Укантакце быў апублікаваны наступны зварот: “Паважанае кіраўніцтва Нясвіжскага раёна, дырэкцыя УП “Нясвіжская ЖКГ”. Ажыццявіце адлоў безнаглядных сабак, якія жывуць у вёсцы Асмолава каля ДУ “Нясвіжскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых грама- дзян і інвалідаў”. Сабакі пастаянна там знаходзяцца, што стварае пагрозу для жыцця людзей сталага ўзросту, дзяцей. Дадзеная сітуацыя працягваецца з году ў год не толькі ў гэтай вёсцы, гэта з’яўляецца невырашальнай бядой для ўсіх населеных пунктаў. На працягу доўгага часу сабакі не раз нападалі на людзей, у тым ліку дзяцей і дзяржаўных і іншых работнікаў (паштальёнаў, сацыяльных работнікаў, жывёлаводаў), пра што не раз даводзілася да мясцовай адміністрацыі і ўчастковага інспектара. Вывучыце ўважліва нарматыўны дакумент — Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2001 года №834 “Аб зацвярджэнні правілаў утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь…”



Каб разабрацца ў пытанні, як дапамагчы асмолаўцам, карэспандэнт “НН” звярнулася да старшыні Ланскага сельскага выканкама Таццяны Шумоўскай:
— Калі ў сельсавет паступае інфармацыя пра безнаглядных хатніх жывёлаў, мы адразу рэагуем, пішам заяўку ў РУП “Нясвіжская ЖКГ” з просьбай аб дапамозе ў адлове. Нясвіжская ЖКГ упаўнаважана на адлоў на тэрыторыі Нясвіжа і г.п. Гарадзея, але па просьбе сельскіх выканкамаў можа аказваць дапамогу і ім. Пасля разам з прадстаўніком ЖКГ мы выязджаем у населены пункт, адкуль прыйшоў запыт.
Пра тое, што жыхары Асмолава церпяць з-за сабак, ведаю — сама ўжо два разы суправаджала спецыяліста. Але, на жаль, часам выезды нічога не даюць — складана адлавіць жывёл. Яны добра хаваюцца. Можна ніводнай не застаць. Акрамя бяздомных, шкоду могуць нарабіць і тыя, у каго ёсць гаспадар. Таму паважаныя ўладальнікі хатніх жывёл, калі ласка, сачыце за тым, дзе знаходзяцца тыя, за каго вы ў адказе! Не выпускайце за тэрыторыю свайго двара! Згодна з артыкулам 16.30 КоАП Рэспублікі Беларусь, парушэнне правілаў утрымання жывёл цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да пятнаццаці базавых велічынь. Здзяйсненне такога ж парушэння, калі яно прывядзе да прычынення шкоды здароўю людзей або маёмасці, — караецца накладаннем штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, або грамадскімі работамі, або адміністрацыйным арыштам. Давайце будзем больш клапаціцца адзін пра аднаго!
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!