Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

У Снове віталі герояў жніва

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Сёння “Дажынкі-2022” адзначыў флагман сельскай гаспадаркі нашага раёна — СВК “Агракамбінат Сноў”. Герояў жніва віталі гаспадар свята, старшыня праўлення сельгаспрадпрыемства Мікалай Радаман, і пачэсныя госці: намеснік старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Жук, старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык.  Свята пачалося з уручэння традыцыйнай хлеб-солі шаноўным гасцям, а сімвалічны дажыначны сноп кіраўніку агракамбіната Мікалаю Радаману ўручыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Шаманаў.  Узнагароды раённага ўзроўню і самой гаспадаркі ў гэты дзень знайшлі сваіх герояў, а цудоўным мастацкім падарункам для ўсіх прысутных сталі выдатныя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі Сноўскага сельскага цэнтра культуры.  Падрабязнасці святкавання дажынак у Снове — у бліжэйшым нумары “НН”. Соф’я ЛЮБАНЕЦ. 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!