Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Выпрабоўваюцца сарты, атрымліваецца ўраджай

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Работнікі Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі
разам з аграрыямі ўсяго раёна пасля напружанай
працы рыхтуюцца святкаць дажынкі.



Як расказаў галоўны аграном сельгасустановы Алег Абрамовіч, уборцы тут падлягала 195 гектараў збожжавых. З іх азімых культур — 110 гектараў. Азімая пшаніца заняла 70 гектараў і была прадстаўлена такімі сартамі, як “Аркадзія”, “Амелія”, “Аўгусціна” і “Маркіза”. Трыцікале была пасеяна на 40 гектарах сартамі “Гродна”, “Блага” і “Гранада”.
Яравыя занялі 85 гектараў. З іх ячмень — 60. Для гэтага былі выкарыстаны сарты “Карнет”, “Калдун”, “Добры” і “Радзіміч”. Яравую пшаніцу прадставіў сорт “Сударыня”. 10 гектараў гароху засеяны сортам “Мінскі зернавы”.
Агульная ўраджайнасць па ўсіх зернебабовых культурах — 60,1 ц/га. Прычым гэты паказчык менавіта па азімай пшаніцы склаў 62,5 ц/га. Па трыцікале — 67,9. Ураджайнасць ячменю склала 51,1 ц/га, ураджайнасць зернебабовых — 44,6.
Што тычыцца конкурсных выпрабаванняў па азімай пшаніцы, то тут ураджайнасць дасягае 90 ц\га, а па азімай трыцікале — 100. У сартах пшаніцы асабліва выдзяляюцца гібрыдныя сарты, а трыцікале вельмі парадавала сортам “Рывольт”.
Сорт, атрыманы ад селекцыянераў, высяваецца на станцыі тры гады запар на дзялянках памерам у адну сотку. Кожны год атрымліваецца пэўная ўраджайнасць. Яна параўноўваецца з кантрольнай ураджайнасцю, уключанай у Дзяржаўны рэеестр, і, калі сорт перавышае па сваіх колькасных ці якасных паказчыках кантрольны паказчык, зафіксаваны ў Дзяржаўным рэестры, ён таксама ўносіцца ў гэты рэестр. У яго занесены ўсе сарты, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь. Калі ж сорт не праходзіць выпрабаванне, паказаўшы вынікі, ніжэйшыя за кантрольны, ён, зразумела, у рэестр не трапляе і накіроўваецца на дапрацоўку. Усе сарты збожжавых, якія сеюцца на станцыі, — айчыннай селекцыі, акрамя польскай “Гранады”.
Для паспяховага выканання задач, пастаўленых перад калектывам станцыі, работнікі ўсіх звёнаў на ёй працуюць з усёй адказнасцю і разуменнем важнасці сваёй працы для будучага добрага ўраджаю ў гаспадарках сталічнай вобласці.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!