Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 22 °C

Мінпрыроды прапанавала абмеркаваць праект па пераўтварэнні помніка прыроды «Парк «Нясвіж»

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 05.09.2022

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя «Аб пераўтварэнні помніка прыроды рэспубліканскага значэння парк «Нясвіж».

Праектам пастановы прадугледжваецца пераўтварэнне ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Парк «Нясвіж» у сувязі са змяненнем яго меж, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання.



Па прапанове Нясвіжскага райвыканкама ў складзе зямель помніка прыроды прапануецца захаваць паркавы комплекс, выключыўшы з яго тэрыторыі Нясвіжскі палацава-замкавы ансамбль (4,38 га). Пры гэтым прапануецца ўключыць у межы помніка прыроды сажалку Бернардзінцаў і частку акваторыі сажалкі Дзікай, якія раней не ўваходзілі ў межы помніка прыроды, як неад’емныя аб’екты паркавага комплексу.

У праекце таксама прадугледжваецца норма аб перадачы помніка прыроды ў веданне Нясвіжскаму раённаму выканаўчаму камітэту.

Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас zakaznik@minpriroda.gov.by з 5 па 15 верасня 2022 года.

Па  інфармацыі БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!