Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Добруш сустракаў сяброў у Дзень пісьменства

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 06.09.2022

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Ужо апоўдні горад на Іпуці напоўнены сталічнай мітуснёй. Дзясяткі тысяч гасцей з розных куткоў Беларусі і прыгранічча збіліся з ліку, колькі павільёнаў наведалі, колькі кіламетраў прайшлі па фестывальных кварталах, алеях і скверах.



Гіганцкія васількі, жывыя скульптуры, дэгустацыі, майстар-класы па разьбе па дрэве, саломапляценні і іншых рамёствах — усё сваё роднае. Без перабольшання, калі б давялося ўзважваць усе адметнасці, якія прадставілі раёны і ўстановы Гомельскай вобласці, а таксама рэспубліканскія СМІ.

У гэты ж дзень узнагародзілі пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». Адзначаны творы, якія ўбачылі свет у папярэднім годзе. Уручэнне прэміі стала адной з самых чаканых па- дзей Дня беларускага пісьменства.

На фестывалі кнігі сапраўды ажывалі — не толькі ў вобразе іх аўтараў, майстэрскай ігры акцёраў, але і на прэзентацыях літаратурных навінак.

Госці форуму адправілі пасланне ў будучыню ўдзельнікам Дня беларускага пісьменства-2032. Праз 10 гадоў яго адкрыюць у час свята, а значыць, творчая эстафета перададзена ўжо на гады наперад. Таму пісьменнікам, паэтам і журналістам якраз пара падтачыць   свае «пёры».

 

Петрышэнка: важна, што сувязь пакаленняў жыве, прадаўжаюцца лепшыя традыцыі пісьменства

Вельмі важна, што сувязь пакаленняў жыве, у Беларусі ствараюцца новыя добрыя творы. Аб гэтым заявіў у размове з журналістамі ў час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Добрушы намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Ён наведаў асноўныя пляцоўкі Дня беларускага пісьменства  растлумачыў, што для правядзення такіх маштабных і значных святаў спецыяльна выбіраюць невялікія гарадкі са сваёй самабытнай гісторыяй, людзьмі, якімі можна ганарыцца.

«Мы адкрылі помнік Івану Шамякіну, які стварыў такія творы, якія проста не маглі нікога пакінуць абыякавымі. Такі падарунак землякам класіка і ў цэлым усім жыхарам краіны зрабілі ў знакавым месцы, у самым цэнтры горада Добруша. У Год гістарычнай памяці не маглі не аддаць даніну памяці і павагі тым людзям, якія выратавалі нашу краіну ад карычневай чумы. І моладзь разам з намі ўсклала кветкі да помнікаў і абеліскаў. Гэта сведчыць аб тым, што мы памятаем подзвіг нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Значыць, наша памяць жыве. Калі мы памятаем, значыць, мы будзем жыць, развівацца і развіваць краіну», — акцэнтаваў увагу віцэ-прэм’ер.

Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра, актыўна ўдзельнічае ў свяце пісьменніцкая супольнасць. «Вельмі шмат і дзяцей — 16 тысяч прынялі ўдзел у чытаннях, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Вельмі важна, што сувязь пакаленняў жыве і перадаецца, ёсць новыя добрыя творы, прадаўжаюцца лепшыя традыцыі пісьменства. Толькі за бягучы год ад папярэдняга Дня беларускага пісьменства на конкурс было выстаўлена 68 твораў. Гэта сведчанне таго, што ў нас ёсць таленты і дзяржава іх сапраўды падтрымлівае, стымулюе пісьменніцкую супольнасць, дапамагае выдаваць кнігі, сустракацца з моладдзю», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў святочных мерапрыемствах удзельнічаюць тысячы чалавек. Усе яны заўважаць прыгажосць і непаўторнасць райцэнтра. «Да таго ж мы змянілі Добруш. Больш за 30 млн беларускіх рублёў бюджэтных сродкаў было затрачана, каб яшчэ больш упрыгожыць такі ўтульны, камфортны Добруш. Гэта атрымалася»,  — сказаў ён.

Наступны юбілейны XXX Дзень пісьменства прыме Гарадок Віцебскай вобласці.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!