Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Форум маладых спецыялістаў Міншчыны

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

У чацвер, 8 верасня, Нясвіжчына прымала на сваёй гасціннай зямлі моладзь

з усяго рэгіёна ў рамках форуму маладых спецыялістаў

галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 50 чалавек.

Падчас дыялогу дырэктар Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ганна Віннічак адзначыла, што на цяперашні момант у Нясвіжскім раёне ствараюцца ўсе магчымыя ўмовы для маладых людзей, якія толькі прыйшлі на працу: прадастаўляецца жыллё, забяспечваецца дастойны заробак, магчымасць для рэалізацыі творчых ідэй і праектаў. Ганна Дзмітрыеўна пажадала кожнаму з прысутных натхнення, жадання ісці толькі наперад і не губляць запалу да абранай справы. На фота Ганна Віннічак (з мікрафонам) разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілай Вітко



Распачаўся форум на базе раённага цэнтра культуры, дзе ў сценах белай залы адбылася гульня-знаёмства. А затым маладым работнікам культуры распавялі пра дзейнасць Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра, прадставілі асноўныя праекты, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазону, прэзентавалі ўзорную студыю акцёрскага майстэрства “Творяки” і студыю арыгінальнага жанру “Свае людзі”, кіраўніком якой з’яўляецца малады спецыяліст Яніна Дучынская.

Акцёры Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл у касцюмах князёў прыцягнулі ўвагу гасцей да сцэны, дзе адыгралі візітную картку “Бог ёсць любоў” па матывах п’есы “Чорная панна Нясвіжа”.

Далей моладзь азнаёмілася з працай Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы. Для ўдзельнікаў форуму правялі экскурсію і расказалі пра аддзелы ўстановы, пра існуючыя тут праекты і іх рэалізацыю.

Анастасія Дамарат, малады спецыяліст ДУК
“Сноўскі сельскі цэнтр культуры”: — Трапіла я на гэты форум як прадстаўнік малодага пакалення
работнікаў сферы культуры Нясвіжчыны, бо працую
па размеркаванні ў Снове. Пакуль што толькі месяц.
Раней праходзіла тут практыку, таму сюды і прыехала
пасля атрымання дыплома. Калектыў тут цудоўны.
Прынялі мяне вельмі цёпла, душэўна. Ва ўсім дапамагаюць, накіроўваюць, падказваюць, раяць, як лепш.
Рабочы працэс ужо актыўна ідзе. Я набіраю сабе групу дзяцей, на днях завяршыла “праслухоўванне” малышоў, далей на чарзе — старэйшыя школьнікі. Таксама варта адзначыць, што мы ўжо стварылі калектыў-спадарожнік “Вяночку” (народны ансамбль песні — аўт.). Паціху ўлілася. І мне падабаецца. Сённяшняя праграма разнастайная. У асноўным горад я ведаю,
але нам правялі цікавую экскурсію, і я для сябе вынесла
некалькі каштоўных момантаў. Дарэчы, мне вельмі падабаецца Нясвіж, тут многа славутасцей. Таксама знаёмства з калегамі: было прыемна правесці час з імі, сустрэць нават сваіх аднагрупнікаў,
падзяліцца ўражаннямі ад першых працоўных дзён

Затым наведвальнікі накіраваліся ў Ратушу, дзе ім паведамілі пра прызначэнне будынка і яго гісторыю.

Пасля абеду маладыя людзі сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі “Погляд моладзі на перспектывы развіцця культуры Мінскай вобласці”. Юнакам і дзяўчатам  было прапанавана выканаць некалькі заданняў, з якімі яны цудоўна справіліся, і выказаць свае меркаванні пра работу маладога спецыяліста і развіццё сферы культуры ўвогуле.

Асноўнымі спікерамі мерапрыемства выступілі намеснік начальніка аддзела культуры галоўнага ўпраўлення па культуры Мінскага аблвыканкама Алена Талпека, генеральны дырэктар КУП “Мінаблкінавідэапракат” Таццяна Дарашкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Людміла Вітко, а таксама дырэктар Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ганна Віннічак.

Дырэктар маладзёжнага цэнтра Павел Шупеніч задаваў маладым людзям шматлікія пытанні, каб аб’яднаць іх і ўзняць настрой

У момант абмеркавання аднаго з заданняў дыялогавай пляцоўкі

Сустрэча атрымалася прадуктыўнай, прыемнай на эмоцыі і новыя знаёмствы.

Кожны з удзельнікаў форуму пакінуў Нясвіжскі край з памятнымі падарункамі.

У касцюмах князёў Радзівілаў артысты Заслужанага
аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь
тэатра імя Уршулі Радзівіл Кацярына Шустал і Максім Курганскі

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Фота  Дарыны МІТРАКОВАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!