Жыццё пражыць — не поле перайсці

У панядзелак асаблівыя віншаванні з нагоды Дня пажылых людзей прымала старэйшая жыхарка Нясвіжчыны — 114-гадовая  Вольга Піліпаўна Плакса з вёскі Асмолава.
Вольга Піліпаўна нарадзілася 10 чэрвеня 1908 года ў Малеве, выйшла замуж у Асмолава і засталася тут назаўсёды. Як і большасць вяскоўцаў, усё жыццё адпрацавала ў мясцовай гаспадарцы, была паляводам. Нарадзіла і выгадавала дзвюх дачок, мае чатырох унукаў, пяць праўнукаў і траіх прапраўнукаў. Жыве Вольга Піліпаўна ў сваім доме, дзе з дапамогай сацыяльнага работніка падтрымліваецца ідэальны парадак. Гаспадыня заўсёды рада гасцям. Дарэчы, самыя чаканыя з іх — унукі, якія стараюцца часцей наведваць бабулю, прывозяць лекі і вітаміны.
— Унукі даўно ўжо клічуць жыць да сябе, — гаворыць Вольга Піліпаўна, — але няма нідзе лепш, чым у сваёй хаце. Пакуль магу, буду жыць тут. А яны лепш хай у госці прыязджаюць, я ім заўсёды рада.
З Днём пажылых людзей шаноўную доўгажыхарку павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК і старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Антончык, кіруючы справамі Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай, старшыня прафсаюзнага камітэту ААТ “Лань-Нясвіж” Галіна Жук, а таксама загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Нясвіжскага РТЦСАН Наталля Богуш. Віноўніцы ўрачыстасці былі ўручаны кветкі і каштоўныя падарункі.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!